У Менскім раёне другі дзень ідзе хапун з прычыны атакі на самалёт у Мачулішчах


4 і 5 сакавіка ў Менскім раёне супрацоўнікі КДБ праводзяць аблавы і хапуны з прычыны пашкоджанага 26 лютага расейскага самалёта-разведчыка А-50 у Мачулішчах. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Самалёт-лакатар А-50.
Фота: wikimedia.org

Як адзначаецца, «КДБшнікі хапаюць усіх, хто пераследаваўся па адміністрацыйных палітычных артыкулах з 2020 па 2023 год». Людзей пасля ператрусаў вязуць у СІЗА КДБ. Вядома прынамсі пра дзясятак такіх выпадкаў.

«Здаецца, дзейнічаюць метадам «пальцам у неба». Ходзяць да тых, у каго ёсць дроны, лёгкаматорнікі, ходзяць па людзях, якія жывуць вакол Мачулішчаў», – паведаміў чытач «Нашай Нівы».

Пра аблаву ў Менскім раёне піша і тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДом». Паводле яго, з прычыны атакі на самалёт сілавікі пачалі крымінальную справу паводле артыкулу 289 КК («Тэрарызм»).

Каментар
Аплявуха іміджу ці ўдар па ваенпраме? Што значыць бесперашкодная атака на самалёт у Мачулішчах
2023.03.03 16:38

Атака на расейскі самалёт А-50 у Мачулішчах адбылася 26 лютага. Адказнасць за гэта ўзяла арганізацыя былых сілавікоў ByPol. Улады Беларусі заяўлялі, што самалёт, які каардынаваў ракетныя атакі на Украіну, не пацярпеў. Аднак праз некалькі дзён ён паляцеў на рамонт у расейскі Таганрог.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў