З Камянецкай вежы прыбралі сцяг з Пагоняй – СМІ


Сцяг Вялікага Княства Літоўскага з выяваю Пагоні знік з экспазіцыі музею ў данжоне XIII стагоддзя, паведамляе «Наша Ніва».

Сцяг, які быў у Камянецкай вежы. Крыніца: «Наша Ніва»

Сцяг быў на верхнім ярусе вежы, побач з родавым знакам Гедзімінавічаў (Калюмнамі). Цяпер засталіся толькі Калюмны.

«Можна меркаваць, што змены ў экспазіцыі музеі былі звязаныя з візітам у Каменец міністра культуры Анатоля Маркевіча ў сакавіку 2023 года. Сярод іншага, міністр наведваў і Камянецкую вежу», – адзначае «Наша Ніва».

Герб Пагоня – гістарычна-культурная каштоўнасць Беларусі як нематэрыяльная спадчына. Але ўладаў гэта не цікавіць, яны змагаюцца з нацыянальнымі сімваламі з палітычных прычынаў.

Чыноўнікі спрабуюць змагаюцца, як з Пагоняй і бел-чырвона-белым сцягам, гэтак і з памяццю пра паўстанне Кастуся Каліноўскага. Напрыклад, у Свіслачы перайменавалі гімназію імя Каліноўскага, у Горадні знік знак у гонар паўстання. Нават «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча знялі са школьнай праграмы.

Агляд
Шляхамі Каліноўскага і паўстанцаў: вандруем па беларускіх месцах Вільні
2022.10.29 08:30

Арсен Рудэнка belsat.eu

 

Стужка навінаў