У Свіслачы перайменавалі гімназію імя Каліноўскага. Цяпер у яе імя камсамолкі


Гімназію імя Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы перайменавалі ў гімназію Праскоўі Васіленкі. Пра гэта піша прапагандыстка Вольга Бондарава.

Бюст Каліноўскага ў музеі гімназіі, якую перайменавалі. Крыніца: naukaverakuljtura.com

Кастусь Каліноўскі вучыўся ў Свіслачы з 1847 да 1852 года. Раней у гімназіі быў музей, які цяпер «на рэканструкцыі», і, падобна, памяці пра Каліноўскага там не застанецца.

Праскоўя Васіленка была закатаваная немцамі падчас Другой сусветнай вайны за дапамогу партызанам. Паводле звестак «Нашай Нівы», у Свіслацкім райвыканкаме патлумачылі перайменаванне тым, што «асоба Каліноўскага на сённяшні дзень не такая папулярная, таму і прынялі такое рашэнне».

Такім чынам улады знішчаюць з грамадскай прасторы алюзіі на полк Каліноўскага. Да кампаніі барацьбы з памяццю пра Каліноўскага ў Беларусі датычныя прарасейскія сілы. Напрыклад, інфаказачка Вольга Бондарава, якая з радасцю паведаміла аб тым, што здарылася. Таксама ўсё часцей пасты пра тое, што Каліноўскі нібыта не герой і памяць пра яго трэба сціраць, публікуе расейскі гісторык, навуковы супрацоўнік РАН Аляксандр Дзюкаў. Ён парадаваўся перайменаванню гімназіі ў сваім тэлеграм-канале.

Hавiны
«Каласы пад сярпом тваім» знялі са школьнай праграмы па ініцыятыве Вадзіма Гігіна
2023.11.09 19:32

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў