Гуманітарны рэйс за 550 долараў і «смерць» Пуціна. Галоўныя падзеі ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» падсумоўвае галоўныя падзеі апошніх тыдняў. Здагадаецеся, пра што ідзецца ў карыкатурах, без нашых падказак?

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

На 6 лістапада амбасада Беларусі ў Ізраілі запланавала адзін рэйс з Тэль-Авіву ў Менск для беларусаў, якія жадаюць зʼехаць з краіны. У паведамленні амбасады рэйс называецца гуманітарным, але пры гэтым ён будзе выконвацца на камерцыйнай аснове. Кошту квіткоў афіцыйна не называюць, але ў сацыяльных сетках беларусы дзеляцца паміж сабою інфармацыяй, што квіткі на гуманітарны рэйс будуць каштаваць 550 долараў з чалавека.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Гомельскі абласны суд агучыў вырак палітзняволеным музыкам гурта «Tor Band», песні якіх сталіся сімвалам пратэсту ў 2020-м. Музыкам прысудзілі ад 7,5 да 9 гадоў зняволення.

Вядома, што ў аднаго з музыкаў, Яўгена Бурла, за кратамі абвастрылася анкалагічная хвароба, якую ён меў яшчэ да затрымання. Яўген моцна схуднеў і не можа перасоўвацца самастойна. Як паведамляе радыё «Свабода», Яўген Бурло быў на мыліцах падчас зачытвання прысуду, бо не мог падняцца.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Увечары 26 кастрычніка папулярны ананімны Telegram-канал «Генерал СВР» апублікаваў допіс, быццам у Расеі адбыўся дзяржаўны пераварот: Уладзімір Пуцін памёр у рэзідэнцыі на Валдаі, дактароў, якія бачылі гэта, заблакавалі, ахову двайніка ўзмацнілі.

Вось тут мы разбіралі, праўда гэта ці не.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Знесці хрушчоўкі і на старым фундаменце пабудаваць новае жытло. Такую прапанову віцэ-прэм’ера Беларусі Анатоля Сівака ўхваліў Лукашэнка.

Вось тут ідэю Сівака разбірае наш калумніст Аляксандр Кныровіч.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Еўропа перайшла на зімовы час, а гэта значыць, што розніца ў часе паміж Менскам і Вільняю цяпер складае гадзіну, а паміж Менскам і Варшаваю – дзве гадзіны.

Увесну адлегласць у часе крыху скароціцца, а вось колькі чакаць палітычнага збліжэння, мы не ведаем.

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў