ГУБАЗіК завёў крымінальную справу за правядзенне марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно!»


МУС Беларусі пачаў крымінальную справу ў дачыненні ўдзельнікаў жывой трансляцыі онлайн-марафону салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!». Матэрыялы для завядзення справы сабраў ГУБАЗіК.

Яўгенія Доўгая
Журналістка Яўгенія Доўгая, аўтарка праекту «Палітвязынка», у студыі «Белсату» падчас онлайн-марафону салідарнасці з палітвязнямі. 29 ліпеня 2023 года. Варшава, Польшча.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Падазраванымі ў справе сталі «каля 60 асобаў з ліку арганізатараў марафону і іхных памагатых».

Збор сродкаў для палітвязняў і іхных сваякоў у МУС ахарактарызавалі як «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».

Аб’ектыў
Марафон, які вярнуў салідарнасць
2023.07.31 22:11

Онлайн-марафон салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі «Нам не ўсё адно!» адбыўся ў ліпені. Сродкі збіраліся тры дні – 28–30 ліпеня, падчас марафону людзі ахвяравалі амаль 575 тысячаў еўраў. Ініцыяваў правядзенне стрыму Аб’яднаны пераходны камітэт. У яго арганізацыі і правядзенні ўдзельнічалі больш як 20 незалежных медыяў, у тым ліку і «Белсат».

Больш як 200 тысяч еўраў ужо пералічаныя ў фонд «BYSOL», а таксама праваабарончай ініцыятыве дапамогі палітзняволеным «Dissidentby», дабрачыннаму фонду «Краіна для жыцця», дабрачыннай арганізацыі «Littouwin Lions Club», фонду дапамогі беларусам у Літве «Razam», Беларускай радзе культуры, ініцыятыве «BY_help» і «Анархічнаму чорнаму крыжу – Беларусь».

Стрымы з марафону ўжо былі раней прызнаныя ўладамі Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Hавiны
Марафон салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» прызналі «экстрэмісцкім»
2023.08.31 20:58

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў