Ад паводкі ў Пакістане да місіі МАгАтЭ на Запарожскай АЭС ва Украіне. Галоўныя падзеі свету ў фотаздымках


Захоп будынку ўраду прыхільнікамі Муктады ас-Садра ў Іраку, прыбыццё місіі МАгАтЭ на акупаваную Расеяй Запарожскую АЭС ва Украіне, 25-ая гадавіна смерці прынцэсы Даены ў Вялікай Брытаніі, наймацнейшыя паводкі праз мусонныя дажджы ў Пакістане, святкаванне Дня перамогі Турцыі ды ўшанаванне 83-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны ў Польшчы. Сабралі асноўныя падзеі свету за тыдзень у фота.

Прыхільнікі іракскага шыіцкага святара Муктады ас-Садра (Moqtada al-Sadr) купаюцца ў басейне будынку ўраду Багдаду пасля яго захопу. Багдад, Ірак.
Фота: Ahmad Al-rubaye / AFP /East News
Расейскія вайсковыя машыны суправаджаюць картэж з экспертнаю місіяй Міжнароднага агенцтва атамнай энергіі (МАгАтЭ) пры выездзе з Запарожскай АЭС каля Энэргадару, Украіна.
Фота: Alexander Ermochenko / Reuters / Forum
Чалавек кладзе кветкі ў гонар прынцэсы Даены ў 25-ую гадавіну ейнай смерці каля Кенсінгтанскага палацу ў Лондане, Вялікая Брытанія.
Фота: Peter Nicholls / Reuters / Forum
Жылы дом у Данецкай вобласці Украіны, які пацярпеў праз ракетны абстрэл. Краматорск, Украіна.
Фота: Ammar Awad / Reuters / Forum
Лясны пажар Route Fire каля Кастэйку (Castaic). Як мінімум сямёра пажарнікаў пацярпелі ў выніку пажару на поўдні Каліфорніі, ЗША.
Фота: David Swanson / Reuters / Forum
Затоплены жылы раён пасля надзвычайных мусонных дажджоў у правінцыі Сінд (Sindh), Пакістан. З чэрвеня ў краіне загінулі не менш за 1100 чалавек, мільёны дамоў былі знішчаныя вадою.
Фота: Husnain ALI / AFP / East News
Від на галактыку M74, вядомую як Прывідная галактыка (Phantom Galaxy), з дапамогаю касмічнага тэлескопа «Hubble» і «Webb». Галактыка M74 – спіральная галактыка ў сузор’і Рыбаў, размешчаная на адлегласці 32 мільёны светлавых гадоў ад Сонечнай сістэмы. Была адкрытая ў 1780 годзе.
Фота: NASA / ESA / CSA James Webb Space Te / Reuters / Forum
Святкаванне Дня перамогі Турцыі. У пратоцы Басфор каманда Падводнага падраздзялення вайскова-марскога флоту Турцыі (SAT) разгарнула турэцкі сцяг плошчаю 100 квадратных метраў. Стамбул, Турцыя.
Фота: Ali Atmaca / Anadolu Agency / abacapress.com / East News
Кіраўнік пажарнай службы размаўляе са сваймі падапечнымі пасля трэнавання паміж выклікамі. Харкаў, Украіна.
Фота: Leah Millis / Reuters / Forum
Фестываль «La Tomatina» – штогадовае свята, якое праходзіць у апошнюю сераду жніўня ў іспанскім горадзе Буннёль (Buñol). Дзясяткі тысяч удзельнікаў прыязджаюць з розных краінаў свету для ўдзелу ў бітве, зброя ў якой – памідоры. Фестываль упершыню пасля пандэміі аднавіў дзейнасць у 2022 годзе і зноў стаўся цэнтрам цікавасці для міжнароднага турызму і важным эканамічным унёскам для правінцыі Валенсія. Буннёль, Іспанія.
Фота: Europa Press / Abaca / Abaca Press / Forum
Рабочыя, у тым ліку жанчыны, працуюць у вугальных шахтах, каб зарабіць мінімум 3 долары за дзень. Борышаль (Barishal), Бангладэш.
Фота: Mustasinur Rahman Alvi / Eyepix Group / Shutterstock / East News
Ушанаванне 83-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны на Вэстэрплятэ (Westerplatte). Гданьск, Польшча.
Фота: Lukasz Dejnarowicz / Forum

Наступствы невыноснай спякоты гэтым летам у свеце сабралі ў фотаздымках ніжэй.

Фота
Рэкі перасыхаюць, лясы гараць, жывёлы і расліны паміраюць. Кліматычныя падзеі свету ў здымках
2022.08.20 18:25

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў