У порце Тамань у Краснадарскім краі гарыць нафтавы рэзервуар


У Краснадарскім краі Расеі гарыць чарговая нафтабаза – у пасёлку Волна Цямруцкага раёну. Гэта порт Тамань. Плошча ўзгарання ўжо складае 1200 м.кв. Аб пажары паведаміў губернатар Веніямін Кандрацьеў.

Пажар у порце Тамань у Краснадарскім краі. 3 траўня 2023 года. Скрыншот з відэа: Gulli_ver_sn / Twitter 

3 мая ў пасёлку Волна Цямруцкага раёна Краснадарскага краю загарэўся рэзервуар з нафтапрадуктамі. Губернатар краю Веніямін Кандрацьеў паведамляе, што пажару прысвоены найвышэйшы ранг складанасці. Па папярэдняй інфармацыі, ахвяр і пацярпелых няма.

«Трымаю сітуацыю на кантролі. На месца сцягнуты пажарныя разлікі, МНС і экстраныя службы. Робіцца ўсё магчымае, каб агонь не пашырыўся далей. Пагрозы для жыхароў населенага пункта няма», – напісаў Кандрацьеў.

Пазней Кандрацьеў заклікаў мясцовае насельніцтва не паддавацца паніцы:

«Цяпер у сетцы распаўсюджваецца інфармацыя, што пачалася эвакуацыя жыхароў пасёлка Волна ў Цямрукскім раёне. Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Сітуацыя не патрабуе эвакуацыі. Прашу жыхароў захоўваць спакой».

У сваю чаргу кіраўнік Цямрукскага раёну Фёдар Бабенкаў паведаміў, што плошча ўзгарання складае 1200 м.кв., «у тушэнні задзейнічаны пажарныя разлікі ў колькасці 23 адз. тэхнікі і 85 чалавек асабовага складу. Прычыны здарэння высвятляюцца».

РИА «Новости» удакладняе, што пажар адбываецца на нафтабазе АТ «Таманьнефтегаз».

Па звестках тэлеграм-канала «Baza», размова ідзе пра нафтавы рэзервуар непасрэдна ў порце Тамань. Папярэдняя прычына – атака беспілотніка.

«У порце Тамань гарыць рэзервуар з палівам. Незадоўга да пажару відавочцы пачулі выбух. Па дадзеных «Базы», папярэдне, яго прычына – атака беспілотніка. Інфармацыя ўдакладняецца», – гаворыцца ў паведамленні.

Побач з пасёлкам Волна размешчаны Таманскі перагрузачны комплекс нафты, нафтапрадуктаў і звадкаваных вуглевадародных газаў.

На відэа ў тэлеграм-канале бачна, што пажар пачаўся яшчэ ноччу.

У сацыяльных сетках паведамляюць, што пажар бачны нават з Крымскага маста.

Пажар бачны з Крымскага маста. Скрыншот з відэа: Gulli_ver_sn / Twitter 

Пакуль што пажарныя не даюць рады ўзгаранню, якое паводле папярэдніх дадзеных пачалося каля 2:20 ночы 3 мая.

Нагадаем, што папярэдні выпадак пажару на расейскай нафтабазе стратэгічнага значэння здарыўся ўначы 29 красавіка ў Севастопалі, дзе загарэўся рэзервуар з палівам. Плошча ўзгарання складае больш за тысячу квадратных метраў. Афіцыйна прычына пажару – атака ўкраінскага беспілотніка.

Каментар
Вайсковы эксперт Каваленка: Расейская СПА ў Крыме не змагла абараніць стратэгічны абʼект
2023.04.29 17:20

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў