Фінляндыя зробіцца чальцом NATO 4 красавіка


Ужо заўтра, 4 красавіка, Фінляндыя афіцыйна далучыцца да NATO. Гэта пацвердзіў генеральны сакратар Альянсу Енс Стольтэнбэрг на брыфінгу ў Бруселі 3 красавіка.

Сцягі Фінляндыі і NATO. Крыніца: eurointegration.com.ua

Фінляндыя і Швецыя доўгі час былі нейтральнымі краінамі, але ў траўні 2022 года – пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне – падалі заяўкі на далучэнне да NATO.

У пачатку ліпеня 2022 года міністры замежных справаў Фінляндыі і Швецыі Пэка Хаавіста і Ан Ліндэ, а таксама амбасадары 30 краінаў NATO падпісалі пратаколы пра далучэнне краінаў у Паўночнаатлантычны альянс. Аднак ратыфікацыя пратаколаў Вугоршчынай і Турцыяй затрымалася.

У канцы мінулага тыдня прэзідэнт і парламент Турэччыны зацвердзілі фінскую заяўку на далучэнне да NATO – адсутнасць дазволу Турэччыны была апошняю перашкодаю. Раней Турэччына выступала супраць і патрабавала ад Фінляндыі «больш актыўнай супрацы ў барацьбе з тэрарызмам» – у прыватнасці, з прадстаўнікамі Курдскай працоўнай партыі. Супраць далучэння Фінляндыі да NATO выступала таксама Вугоршчына, але 27 сакавіка вугорскі парламент даў дазвол.

Пратаколу аб уступленні Швецыі пакуль не ўхваліла Турцыя.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў