«Не дай Бог, пачалася вайна». У Лукашэнкі абмяркоўваюць стварэнне вайсковых пракуратураў


Аляксандр Лукашэнка 2 лістапада сабраў нараду па пытанні стварэння вайсковых пракуратураў – з адпаведнай ініцыятывай выступіў генеральны пракурор Андрэй Швед.

Генеральны пракурор Андрэй Швед прапануе стварыць Галоўную вайсковую пракуратуру і міжгарнізонныя вайсковыя пракуратуры.

«У сувязі з існай вайскова-палітычнай абстаноўкай паблізу нашых межаў намі праведзены аналіз арганізацыі нагляду за законнасцю ў войсках за мяжой, у тым ліку падчас ваенных канфліктаў. Ва ўсім свеце вайсковыя пракуроры з’яўляюцца абавязковым элементам сістэмы нацыянальнай бяспекі. Іх функцыянал паўсюдна задзейнічаецца ва ўсіх вайсковых канфліктах», – падкрэсліў Швед.

Лукашэнка нагадаў сілавікам, што ў 2014 годзе было прынятае рашэнне аб ліквідацыі сістэмы вайсковых пракуратураў і паўнамоцтвы па нагляду ў войсках перадалі цывільным органам пракуратуры. Гэтае рашэнне тады было накіраванае на скарачэнне штатнай колькасці ў рамках рэформы дзяржаўнага апарату, а таксама змяншэнне бюджэтных расходаў, нагадаў ён.

Лукашэнка задаў пытанне сілавікам, ці змянілася сітуацыя ў гэтай сферы настолькі, што трэба вайсковыя пракуратуры ствараць зноў? Ён таксама заўважыў, што выказваліся і альтэрнатыўныя думкі аб мэтазгоднасці стварэння сістэмы вайсковых пракуратураў: такія структуры неабходны, але толькі ва ўмовах ваеннага часу.

«Таксама пытанне: не дай бог, пачалася вайна – мы хутка ствараем пракуратуры. Без гэтага справіцца не можам? Калі не можам, можа, і трэба. Калі зможам, навошта? І ўвогуле гэта галоўнае пытанне: адкуль яно зʼявілася, чаму сёння ўзнята, пракурорамі перш за ўсё?», – сказаў ён.

Hавiны
У Генпракуратуры распавялі, колькі ўсяго беларусаў звярнуліся ў камісію для вяртання
2023.05.07 22:40

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў