Галоўнае за дзень: затрыманні беларусаў у Расеі, блакіроўкі і народзіны Каці


У Беларусі мінае 449-ы дзень палітычнага крызісу. Прэзідэнцкія выбары 9 жніўня мінулага году выліліся ў супрацьстаянне паміж грамадствам і рэжымам Лукашэнкі. Як мінуў гэты дзень – у аглядзе «Белсату».

У Расеі затрымалі беларусаў, сярод іх праграміст

Беларускі хакер Сяргей Паўловіч (вядомы таксама як «Police Dog», «panther», «Fallen Angel», «diplomaticos») затрыманы Інтэрполам у Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «Конкретно».

У 2008 годзе беларус быў згаданы ў ліку 11 фігурантаў «найбуйнейшага крадзяжу персанальнай інфармацыі за ўсю гісторыю ЗША». У 2009 годзе суд Першамайскага раёну Менску прызнаў яго вінаватым у крадзяжы $36 млн з банкаўскіх крэдытных карт карыстальнікаў з розных краін. Яму прысудзілі 10 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Hавiны
У Расеі затрымалі беларускага хакера, які «пакаяўся»
2021.11.02 08:57

У Санкт-Пецярбургу затрымалі беларуску, супраць якой у Беларусі пачалі крымінальную справу за пратэсты.

Раніцай 1 лістапада ў Санкт-Пецярбургу супрацоўнікі расейскага крымінальнага вышуку затрымалі 24-гадовую грамадзянку Беларусі Яну Пінчук. Яна з’ехала з Беларусі каля года таму і працавала афіцыянткай у Расеі. Паводле яе хлопца, дзяўчына вольна перамяшчалася паміж Масквой і Пецярбургам, нават не падазраючы, што ў Беларусі супраць яе пачалі крымінальную справу за нібыта распальванне варожасці і заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспекі.

Google блакіруе акаўнты лукашэнкаўскіх службаў, а тыя – ТГ-каналы актывістаў

Афіцыйны Googlе-акаўнт і YouTube-канал Следчага камітэту заблакаваныя з прычыны ўвядзення санкцый у дачыненні асоб і арганізацыяў з Беларусі. Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.

Разам з афіцыйным акаўнтам заблакаваны і прывязаны да яго верыфікаваны YouTube-канал ведамства з больш як 23 тыс. падпісчыкаў.

Медыаэксперт Паўлюк Быкоўскі адзначыў, што рашэнне па блакіроўцы кампаніяй Google акаўна і YouTube-канала Следчага камітэту цалкам прадказальнае, бо СК уваходзіць у амерыканскі санкцыйны спіс.

Журналіст Паўлюк Быкоўскі. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

«Калі на рэжым Лукашэнкі былі накладзеныя амерыканскія санкцыі, відавочна, што амерыканскія кампаніі пачынаюць рэагаваць. Іншае пытанне, што ў мінулыя перыяды, калі былі аналагічныя санкцыі, да такога не дайшло. Тады не былі так распаўсюджаныя сацыяльныя сеткі і YouTube. Цяпер бачым, што Google адрэагаваў на тое, што Следчы камітэт трапіў у санкцыйныя спісы, і прадстаўніца камітэту Юлія Ганчарова наўпрост сказала, што гэта звязана з тым, што арганізацыя і людзі трапілі ў такі спіс».

Hавiны
Паўлюк Быкоўскі пра блакіроўку Google акаўнтаў СК: Я не бачу тут пакарання за кантэнт
2021.11.02 21:59

Сёння ж стала вядома, што рашэннем Міністэрства інфармацыі ў Беларусі заблакаваны сайт гомельскага выдання «Флагшток» і сайт «Народныя навіны Віцебску».

Hавiны
У Беларусі заблакавалі сайты гомельскага «Флагштоку» і «Народных навін Віцебска»
2021.11.02 12:10
Генпракуратура Беларусі.
Фота: Sputnik Беларусь

У працяг гэтага Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнанні арганізацыі «Супраціў» тэрарыстычнай і аб забароне яе дзейнасці на тэрыторыі Беларусі, паведамляе прэс-служба ведамства.

Такі ж статус і забарону Швед просіць для ініцыятываў, якія ўваходзяць у«Супраціў»: «Кибер-партизаны», «Дружины Народной Самообороны – ДНС, «Буслы ляцяць».

Hавiны
Генпракуратура хоча прызнаць «Супраціў» разам з кіберпартызанамі тэрарыстычнай арганізацыяй
2021.11.02 17:04

Народзіны за кратамі

Сёння, 2 лістапада, журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева сустракае свой дзень народзінаў. Амаль увесь 28-ы год свайго жыцця Каця правяла за кратамі – яна была арыштаваная 15 лістапада 2020 года. Belsat.eu публікуе вытрымкі з лістоў журналісткі, якія яна дасылала сваякам і сябрам цягам гэтага года.

Лістапад 2020-га – студзень 2021 года. Затрыманне, Акрэсціна і жодзінская турма

***

«Стан поўнага шоку ў мяне паступова праходзіць, і жыццё набывае абрысы ўпарадкаванасці… Калі мяне затрымліваў спецназ, яны крычалі: «Паедзеш на зону на 7 гадоў, будзеш мянтам форму шыць». Намеснік начальніка ў РУУС называў «цёткаю», «малою», штурхаючы ў спіну з лесвіцы. Крычалі мянты: «Ты больш не будзеш весці сваіх стрымаў! Ніколі!..» Следчы мне таксама казаў адкрытым тэкстам, што «мой працэс ніхто не будзе асвятляць, і ў мяне «звычайная хуліганка». А потым канвой на этапе назваў нас «палітычныя».

Артыкулы
«Маё жыццялюбства не перабіць ніякімі турмамі». Год у лістах Кацярыны Андрэевай
2021.11.02 13:50

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў