Канцылярыя прэзідэнта Польшчы: У Беларусі для палякаў замежжа цяпер найгоршае становішча


У Польшчы 2 траўня адзначаецца Дзень польскай дыяспары і палякаў замежжа. У гэты дзень сакратар Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Анджэй Дэра заявіў, што ў Беларусі склалася найгоршая сітуацыя палякаў замежжа, бо там яны зазнаюць палітычны пераслед.

Беларусы ў Беластоку абураныя прысудам Анджэю Пачобуту. Беласток, 8 лютага 2023 года.
Фота: «Белсат»

«У Беларусі знішчаюцца польскія могілкі, разбураюцца магілы польскіх герояў. Цяпер гэта афіцыйная палітыка Беларусі. На гэты момант мы не можам непасрэдна дапамагаць нашым суайчыннікам, але мы намагаемся гэта рабіць па-іншаму, не буду распавядаць падрабязнасці, каб дапамога не спынілася. Цяпер там у палякаў самая складаная сітуацыя», – заявіў Анджэй Дэра.

Ён падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі варожа ставіцца да польскай спадчыны, мэтанакіравана яе вынішчае.

Паводле польскага МЗС, у Беларусі Пачынаючы з мінулага года знішчаныя або апаганеныя як мінімум 13 месцаў памяці палякаў, у тым ліку ваенных пахаванняў, помнікаў і памятных знакаў. Вядома пра падобныя выпадкі ў вёсках Мікулішкі, Багданы, Плябанішкі, Варзяны, Дындылішкі, Качычы, Бабровічы, Сурканты, у Горадні і Іўе.

Па дадзеных перапісу насельніцтва за 2009 у Беларусі палякамі назвалі сябе 294,5 тысяч чалавек. Пераважная большасць з іх пражывае ў Гарадзенскай вобласці.

Hавiны
Улады Беларусі не спыняцца, пакуль не знясуць усіх «польскіх» помнікаў? Рэч не толькі ў Арміі Краёвай
2022.07.13 18:39

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў