Па адрасе меркаванай новай рэзідэнцыі Лукашэнкі зарэгістравалі «Фонд Першага»


Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала «Фонд Першага» ў будынку, дзе, паводле расследавання BELPOL, будзе знаходзіцца новая рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. На запіс у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асобаў і ІП звярнуў увагу юрыст і праваабаронца Юрый Чавусаў.

Фонд быў зарэгістраваны яшчэ 25 кастрычніка 2022 году па адрасе г. Менск, вул. Чырвонаармейская 15.  Поўная назва арганізацыі: «Фонд першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Фонд Першага».

Reform.by атрымаў падрабязную выпіску з рэгістра, але яснасці, што гэта за фонд, больш не стала, адзначае выданне. У выпісцы няма ніякіх кантактных дадзеных або інфармацыі аб заснавальніках фонду. Ёсць толькі звесткі аб ведамаснай падпарадкаванасці – «Іншыя юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці». У якасці формы ўласнасці ўказана «Маёмасць недзяржаўных юрыдычных асоб без дзяржаўнага і замежнага ўдзелу».

BELPOL 18 верасня выпусціў расследаванне, у якім сцвярджаецца, што з будынку ў самым цэнтры Менску (вул. Чырвонаармейская 15), які пазначаны на мапах як аддзяленне афтальмалогіі Рэспубліканскага клінічнага медцэнтру, робяць чарговую рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі.

Расследаванне пра новую рэзідэнцыю Лукашэнка назваў ідэалагічным і інфармацыйным ціскам. Паводле самаабвешчага кіраўніка Беларусі, старое рэабілітацыйнае аддзяленне Лечкамісіі адрамантавала ўпраўленне справамі прэзідэнта, пасля чаго ён даручыў размесціць «на другіх паверхах усе фонды, якія мы закрылі (сабачак лячылі, котак і гэтак далей), дабрачынныя, сабраць пад адзін дах».

Гісторыі
Лукашэнку будуюць новую раскошную рэзідэнцыю: «BELPOL» здабыў планы з «душам уражанняў»
2023.09.18 10:39

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў