Лукашэнка дазволіў грамадзянам 73 краінаў без візаў наведваць Беларусь для вакцынацыі


Магчымасць бязвізавага наведвання Беларусі даецца з 15 ліпеня 2021 года грамадзянам 73 дзяржаў на тэрмін да пяці содняў для вакцынацыі ад COVID-19. Гэта прадугледжана ўказам №251, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка, піша БелТА.

Вакцынацыю замежных грамадзян ад COVID-19 плануецца праводзіць на платнай аснове ў медычных арганізацыях, вызначаных Міністэрствам аховы здароўя. Савет міністраў вызначыць парадак функцыянавання інфармацыйнай сістэмы для збору, апрацавання і ўліку заявак замежнікаў на вакцынацыю і парадак наведвання імі Беларусі.

Колькі будзе каштаваць прышчэпка ад каронавіруса для замежнікаў не ўдакладняецца.

Гісторыі
Як у Беларусі вакцынуюць ад каронавіруса? Менчукі распавялі пра свой досвед
2021.05.21 17:31

Вядома, што тэмпы вакцынацыі ў Беларусі зʼяўляюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.

Hавiны
Лукашэнка не бачыць сэнсу ў абавязковай вакцынацыі. Эксперт жа заявіў, што ў Беларусі яна праваленая
2021.06.19 13:01

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў