Пажар у Менску насупраць рэзідэнцыі Лукашэнкі


1 траўня ў Менску здарыўся пажар у комплексе, які будуюць каля гандлёвага цэнтру «Карона» на праспекце Пераможцаў. Інфармацыю паведамілі чытачы «Белсату», пазней яе пацвердзілі ў МНС.

Гарыць комплекс, які будуюць каля ГЦ «Карона» на праспекце Пераможцаў. Менск, Беларусь. 1 траўня 2023 года.
Фота: чытачы / Белсат
Гарыць комплекс, які будуюць каля ГЦ «Карона» на праспекце Пераможцаў. Менск, Беларусь. 1 траўня 2023 года.
Фота: чытачы / Белсат

Паводле тэлеграм-каналу «МотолькоПомоги» і чытачоў «Белсату», да будынку падʼехалі некалькі машынаў МНС. Надзвычайнае здарэнне пацвердзілі ў МНС, падрабязнасці абяцаюць пазней. Шматфункцыйны комплекс рэалізуе кампанія «БелГлобалГарант», сузаснавальнікам якой ёсць праўладны бізнесовец Сяргей Цяцерын.

Шматфункцыянальны комплекс насупраць Палацу незалежнасці ў Менску планавалі здаць у эксплуатацыю летась у верасні. Апроч офісных памяшканняў, паводле плану, частка комплексу павінна выкарыстоўвацца спартоўцамі, якія гуляюць у тэніс. Да 2021 году Цяцерын узначальваў Беларускую федэрацыю тэніса.

AA belsat.eu

Стужка навінаў