Міністэрства транспарту Беларусі пацвердзіла інфармацыю пра сыход з рэек цягніка ў Бранску


Мінтранс Беларусі адрэагаваў на здарэнне на чыгунцы з беларускім цягніком у Бранску. Чыноўнікі пацвердзілі выбух і запэўніваць, што лакаматыўная брыгада не пацярпела.

Месца здарэння з беларускім цягніком.
Фота: belzhd.info

Мінтранс Беларусі пацвердзіў, што на 136-м кіламетры перагону Унеча – Расуха за 50 метраў ад грузавога цягніка нумар 2528 фармавання Беларускай чыгункі спрацавала выбухоўка. Цягнік з нумарам 2528 кіраваўся з Гомля ў Бранск. У складзе цягніка было 78 вагонаў, а ў выніку выбуху сышлі з рэек 8 вагонаў.

Беларускія чыноўнікі таксама паведамляюць, што лакаматыўная брыгада не пацярпела. Але гэтую інфармацыю супольнасць чыгуначнікаў ставіць пад сумнеў.

Паводле звестак «Сообщество железнодорожников Беларуси», цеплавоз, падарваны на 136-м кіламетры перагону Унеча – Расуха, серыі 2ТЭ10У № 064 (сеткавы № 16343113/16343105) прыпісаны да дэпо ТЧ-8 Гомель Беларускай чыгункі.

Мінтранс дзеля надання дапамогі ў Бранск скіраваў аднаўленчы цягнік з Гомля. Для ўдзелу ў расследаванні на месца здарэння выехалі прадстаўнікі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Абноўлена
У Бранскай вобласці пусцілі пад адхон цягнік з нафтаю
2023.05.01 14:18

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў