У Беластоку паказалі монаспектакль «Маскі» – ён «пра ўсіх нас»


Монадрамаю «Маскі» у Беластоку закончылася адзначэнне 105-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Прэм’еру монаспектаклю паказалі ў хабе «Новая зямля».

Монаспектакль «Маскі» у хабе «Новая Зямля». Беласток, Польшча. 31 сакавіка 2023 года.
Фота: Алесь Ляўчук / Белсат

П’есу паказаў фрык-тэатр «Ex tempore». Гэта аўтабіяграфічную монадрама аб соцыуме і фармаванні самасвядомасці асобна ўзятага беларуса. Монадрама «Маскі» – аўтабіяграфічны зрэз з анатоміі рэчаіснасці. Спектакль аб псіхалагічных праблемах, якія характэрныя для нашай нацыянальнай:

«Маскі, якія носяць людзі. Людзі, якія носяць маскі… Хто яны? Мы? Ці нехта іншы? Дзе мой твар, тое люстра жыцця? Ці засталася толькі аблезлая амальгама? Ці сябе я бачу ў люстэрку на сцяне?»

Монаспектакль «Маскі» у хабе «Новая Зямля». Беласток, Польшча. 31 сакавіка 2023 года.
Фота: Алесь Ляўчук / Белсат

Тут паказаны савецкі час, калі беларусам навязвалі іншыя герояў – расейскіх, украінскіх, герояў іншых народаў, але толькі не славілі сваіх. Ні слова пра сваіх. І тут зʼявілася надзея: тры шчаслівыя гады, з 1991 да 1994 года. А потым ізноў пачалося знішчэнне. Пасля ж 2020 года маскі знятыя.

«Галоўнае, што я хацеў сказаць, што нам трэба адыходзіць ад старых звычак, здымаць свае маскі і быць сапраўднымі людзьмі з сэнсамі, з адлюстраваннямі рэчаіснасці. Адкінуць жах, адкінуць боль і годна ісці наперад», – кажа ў размове з журналістам «Белсату» аўтар спектаклю Васіль Шэры.

Монаспектакль «Маскі» у хабе «Новая Зямля». Беласток, Польшча. 31 сакавіка 2023 года.
Фота: Алесь Ляўчук / Белсат

Мастак кажа, што вельмі важна рэфлексаваць пра тое, што адбываецца з намі.

«Я хацеў паразмаўляць пра фармаванне самасвядомасці. Не толькі ў плыні нацыянальнай самасвядомасці, але як адно ўплывае на другое: як твар чалавека яшчэ савецкай эпохі пачынае змяняцца, калі прыходзяць сэнсы – сэнсы годнасці, сэнсы разумення свайго месца ў гісторыі і ў сучаснасці», – кажа рэжысёр.

Аўтар напісаў тэкст увосень 2022 года, потым ён быў адкладзены і рэалізаваны ў 2023-м.

«Я быў назваў гэты монаспектакль аўтабіяграфічным, гэта нават мая плынь самасвядомасці», – ставіць рысу аўтар.

Гэта другі твор Васіля Шэрага, паказаны ў Беластоку ў прасторы вольных беларусаў. Першы быў прысвечаны паўстанню Кастуся Каліноўскага.

Hавiны
У Беластоку паказалі монаспектакль, прысвечаны паўстанню Кастуся Каліноўскага
2023.01.22 18:42

Алесь Ляўчук belsat.eu

Стужка навінаў