У 2020–2023 гадах Грузія здавалася вельмі прывабным варыянтам рэлакацыі для беларусаў: магчымасць жыць год без візы, мяккі клімат, нізкія падаткі і да т. п.Але неўзабаве сітуацыя пачала змяняцца: Лукашэнка забараніў беларусам мяняць пашпарты за мяжою. Грузія ж адмаўляе беларусам у міжнароднай абароне і часам не ўпускае назад пасля візарану. Беларусы асцерагаюцца, што іх пачнуць экстрадаваць на радзіму. Ці можа гэта здарыцца? І што рабіць беларусам у гэтай цудоўнай горнай краіне – заставацца і спакойна жыць ці шукаць шляхі для тэрміновага ад’езду? 22 красавіка падчас выступу ў Батумі апавёў адвакат Алесь Міхалевіч.