«Я хачу, каб яны вытрымалі. І я хачу, каб яны паўсталі. Там засталася велізарная колькасць асобаў, гатовых змагацца. Проста гэтыя людзі чакаюць прыдатнага моманту», – кажа падчас шчырай размовы з «Белсатам» былая палітзняволеная Антаніна Канавалава. Ейныя словы і думкі даюць веру і сілу, дапамагаюць пазбыцца апатыі. Але сёння і ёй неабходная нашая дапамога.