Gistoryi

Бяздомныя беларусы ў Польшчы: як людзі трапляюць на вуліцу і дзе шукаць дапамогі?

Валанцёры фонду «Daj Herbatę» раздаюць ежу і прадуктовыя наборы бяздомным. Варшава, Польшча. 17 лютага 2025 года. Фота: Белсат
Валанцёры фонду «Daj Herbatę» раздаюць ежу і прадуктовыя наборы бяздомным. Варшава, Польшча. 17 лютага 2025 года. Фота: Белсат

42-гадовы Леанід жыў у закінутай камяніцы ў цэнтры Варшавы, а 50-гадовы Андрэй (імя змененае па жаданні героя) – на вакзале і ў метро. У абодвух беларусаў атрымалася выйсці з крызісу бяздомнасці і знайсці дах над галавой. Як мужчыны трапілі на вуліцу? Дзе шукалі дапамогу і як урэшце знайшлі дом? А таксама, куды ісці, калі вы – уцякач ці эмігрант і вам няма дзе жыць? Распавядаем у нашым матэрыяле.