Кошты паліва ўгару. Беларусы аплочваюць вайну са сваёй кішэні

Усё, зламалася сістэма. Працавала трынаццаць гадоў. «Белнафтахім» абвясціў, што найбліжэйшыя восем тыдняў цэны на бензін у Беларусі штодзень будуць расці на дзве капейкі. Кожны тыдзень. Гэта азначае падаражэнне адразу на 6,5%, што вышэй за ўсе планы ў інфляцыі. А як жа загад Лукашэнкі «кошты – стаяць»? Ён проста парушаецца. 

Памятаеце, яшчэ ў чэрвені 2011-га года, у перыяд валютнай нестабільнасці, пасля трыццаці/адсоткавага імгненнага падаражэння, у Менску пачалІся пратэсты аўтамабілістаў? Тады Лукашэнка загадаў адкацІць кошты назад і дазволіў іх паднімаць толькі на два-тры адсоткі за квартал. Пазней, пасля дэнамінацыі, бензін часам даражэў, але не больш як на адну капейку за раз. Што ж здарылася цяпер?


Можа, курс рубля да долара рвануў за аблокі? Не, ён наадварот рухаецца іншым кірункам. Можа, нафта падаражэла? Таксама не, кошты на сусветных рынках на цалкам стабільным узроўні і нават падаюць. Дык у чым рэч?

,,

Адказ просты – вайна. Вайна – гэта дорага. 


Збройныя сілы Украіны ўдала бамбяць нафтазаводы на тэрыторыі Расеі. Каля дзесяці адсоткаў выведзеныя з ладу, і ўрад Расеі ўвёў забарону на экспарт бензіну. І тым не менш Расеі бракуе паліва, кошты растуць. І вось, добры дзень, за развязаную Пуціным вайну заплацяць беларускія аўтааматары. І прадпрыемствы, і сельскагаспадарчыя арганізацыі, у нас якраз пасяўная пачалася. 


Таксама ў новым выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:


  • Ці будзе захаваны ранейшы курс?
  • Чаму цэны на алкаголь абганяюць узровень інфляцыі? 
  • Колькі чалавек асудзілі за заклікі да санкцыяў?



belsat.eu