Турчын кінуўся ратаваць эканоміку. Ці дадуць яму гэта зрабіць?

Новы прэмʼер-міністр Аляксандр Турчын публічна заявіў, што ў Беларусі не будуць уключаць друкарскага станка, гэта не наш метад. Цешыць, што Аляксандр Генрыхавіч правільна разумее праблематыку цяперашняга моманту і адразу расстаўляе сцяжкІ. І калі б такая заява была адзіная і існавала ў пустаце, на яе можна было б не звярнуць увагі – ці мала што чалавек кажа... з гарачкі.

Але таварыш Турчын на гэтым тыдні не скупіўся на словы, і склаўшы іх разам, можна атрымаць карціну, зусім не падобную да той, што маляваў нам раней наш былы прэмʼер – аптыміст Галоўчанка. Давайце паспрабуем скласці гэты пазл разам.


Што тут скажаш, пячэ словам прэмʼер-міністр Аляксандр Турчын. І вось быццам няма ніякіх прычынаў чакаць ад яго павароту эканомікі да здаровага развіцця. Нават калі б і захацеў, напрыклад, заўтра з раніцы ці з першага дня месяца жыць іначай, то – не. Скаваны ён наменклатурнымі ланцугамі.

,,

«Рост эканомікі не павінен шкодзіць макраэканамічнай стабільнасці».


Вось як! Смела! Апошнія 4 гады рост эканомікі быў галоўнай мэтаю, альфай і амегай нашае эканомікі. Ды што там эканомікі – усёй сістэмы дзяржкіравання. І тут раптам аказваецца, што не ўсякі рост нам карысны, што стабільнасць – больш важная.


Сакрэцік тут у наступным. Рост 2024-га быў выкліканы двума асноўнымі фактарамі – павелічэннем паставак у Расею перш за ўсё сектарам, звязаным з вайною, і ростам раздробнага тавараабароту, адзінай прычынаю чаго была незаробленая зарплата. Недахоп працоўных рук прыводзіў менавіта да яе.


І цяпер у справаздачы за першыя месяцы 25-га відаць роўна тая ж тэндэнцыя. Эканамічны рост тармозіць – усяго 3,1 %, рост у прамысловасці яшчэ меншы – толькі 2 %. Праблемы ў нас, ёсць мяжа росту паставак у Расею. А вось розніца прэ, як і незаробленыя даходы насельніцтва. Менавіта гэта і стварае дысбаланс, і тут, выбіраючы паміж эканамічным ростам і стабільнасцю, новы прэмʼер дэманструе эканамічны стан свядомасці.


І яшчэ – «Ніхто не павінен працаваць сабе ў шкоду». Гэта ўласна пра бяду нашай эканомікі – пра прымусовае стрымліванне цэнаў. Турчын прапануе абмежаваць рэгуляванне цэнаў толькі наборам асабліва значных прадуктаў. А з астатнімі? Мне вельмі хочацца думаць, што ён імкнецца скінуць гэтае ярмо з эканомікі. Бо ўжо нарэгуляваліся.


Так, насельніцтва атрымала пару адсоткаў бонусу ад гэтых захадаў, але прадпрыемствы губляюць уласныя сродкі. Гэтак, рэнтабельнасць зрэалізаванай прадукцыі ў студзені 2023-га года – 8,5 %, 2024-га года – 7,7 %, гэтага года – 7,2 %. Гэта – зло, і, падобна, Турчын гэта разумее.


Разумее, прызнае. Як прызнае публічна і іншыя праблемы айчыннай эканомікі – санкцыйны ціск, правалы ў экспарце. Ці застануцца словы проста словамі? Ці ўсё ж Турчыну ўдасца зрабіць хоць нешта? Зразумела, што не ў ягоных сілах спыніць саўдзел у вайне, прыбраць мігрантаў з мяжы, выпусціць палітвязняў. Не ў ягонай гэта кампетэнцыі, але вось з цэнамі…


Менавіта з таго, як будзе выглядаць новая сістэма рэгулявання цэнаў, і можна будзе зрабіць выснову, ці ёсць за слушнымі словамі Турчына хоць нешта яшчэ, хоць нешта... важкае. 

Таксама ў новым выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:


  • Што адбылося з доларам?
  • Сярэдняя стаўка для ўкладаў у рублях на тэрмін звыш года вырасла на 14 %
  • Суды штрафуюць індывідуальных прадпрымальнікаў са «звышпрыбыткам».
  • Прапагандысцкі фільм «Чужое небо» – нахабнае злачынства. 


Калаж з фота: Скрыншот АНТ, president.gov.by


belsat.eu