У Расеі суд прызнаў экстрэмістам беларускага мільярдэра Віктара Кіслага, уладальніка кампаніі «Wargaming», распрацоўніка тых самых танчыкаў, памятаеце?
Паводле меркавання Генпракуратуры, і сам Віктар, і ягоны партнёр, уладальнік групы кампаній «Леста» Малік Хатажаеў за кошт даходаў ад дзейнасці гэтай кампаніі фінансавалі фонды, што закупляюць рыштунак для ЗСУ .
Дык вось, згодна з пастановаю суда цяпер доля ў кампаніі-распрацоўніка адыходзіць дзяржаве. Яе цана – 1 млрд 700 млн долараў. Адным рухам рукІ. Віктар Кіслы ў нашых, беларускіх, рэйтынгах самых уплывовых і паспяховых асобаў заўсёды быў у топ-пяць, а часам і ўзначальваў гэты рэйтынг.
Танчыкі – гонар Беларусі. Цяпер іх у Беларусі не чакаюць. Дакладней, вельмі чакаюць.
,,Выручка галаўнога «Wargaming», без уліку расейскай «Лесты», у мінулым годзе склала 1 млрд 200 млн долараў, а колькасць работнікаў – больш за чатыры тысячы чалавек.
Там ёсць чым пажывіцца. Але, падаецца, не прыедзе больш Віктар у Беларусь. Хіба што на танку...
Таксама ў новым выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:
- Дзіўны візіт Лукашэнкі у Кітай.
- У Менску арыштаваны галоўны ў пытаннях аховы здароўя.
- Рынак акумулятараў зачышчаюць пад Баскава?
- Здаецца, што сям'я Лукашэнкі трошкі абрабавала Шакіру.