Заканчваецца эпоха таннае камуналкі і транспарту

HTML5 YouTube

Урад збіраецца зліквідаваць усе сацыяльныя здабыткі Лукашэнкі? Адказ – так, збіраецца. 

Калісьці вам абяцалі, што камуналка будзе расці не больш чым на 5 долараў у год, потым ціха гэтую пастанову касавалі, маўляў, ну што ж мы будзем у гэтых варожых мераць, давайце ў беларускіх.

 

І зрабілася не 5 долараў максімальны рост, а 21 рубель, ужо 7 долараў паводле цяперашняга курсу, гэта значыць, на 40 % вышэй за дапушчальны рост. Але так было. Цяпер жа камуналка будзе расці кожны квартал, пакуль не дасягне 100 % пакрыцця выдаткаў.


Ешце, таварышы, не абляпайцеся. Вось цікава, калі будзе поўная аплата, ці дазволяць беларусам выбіраць пастаўнікоў паслуг, як думаеце? Ці дазволяць адмовіцца ад паслуг ЖРЭА, калі ўжо ўсё цалкам аплочваеце? 


Таксама ў новым выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:


  • У Машэнскага вялікія праблемы.
  • «Песняры» выйгралі суд у Расеі.
  •  МАЗ прайграў канкурэнцыю кітайскім вытворцам на расейскім рынку.


belsat.eu