Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі працягвае падаць.
Белстат паведаміў, што за год падзенне – каля 20 тысячаў, ці 6,4 % адсотка. Цяпер іх колькасць каля 235 тысячаў. Калі ж згадаць максімумы, то калісьці было 274 тысячы. Такім чынам, 40 тысячаў чалавек пастанавілі змяніць форму дзейнасці. Гэта дрэнна для эканомікі. ІП – базіс, самы хуткі, мабільны пласт прадпрымальнікаў. Іх вартасць не ва ўнёсках у ВУП або падаткі, яны невялікія, але!
Гэтае войска ў 274 тысячы чалавек нічога не прасіла ў дзяржавы. Дзейнічалі на свой адказ, забяспечваючы патрэбы насельніцтва ў вялізным спектры паслуг і тавараў. Барацьба з імі – глупства, стрэл у нагу. Аднак у чыноўнікаў было жаданне загнаць іх у юрыдычныя асобы, каб садраць паболей. У выніку страцілі 40 тысяч чалавек, а набылі? Як радасна даюць справаздачу профільныя чыноўнікі, у юрыдычныя асобы перайшлі толькі 2 тысячы чалавек.
Таксама ў новым выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:
- Дэмаграфічная катастрофа ў Беларусі.
- Інаўгурацыя Лукашэнкі: аналіз эканамічных выказванняў.
- Заробкі растуць хутчэй за рост эканомікі. Да чаго гэта прывядзе?
- Беларусь у топе самых танных цыгарэтаў свету. Гарэлка падаражэла.
- Беларускія прапагандысты крытыкуюць Галівуд.
Калаж з фота: Reuters; podrobno.uz