Танны бензін, танныя кіроўцы, а праезд дарагі. Дзе нас падманваюць?

HTML5 YouTube

Па ўсёй краіне значна даражэе праезд у грамадскім транспарце. Сабекошт квіткоў у Менску і Варшаве амаль аднолькавы. Як так? 

Намесніца старшыні камітэту эканомікі Менгарвыканкаму Вольга Лявошка заявіла, што без дзяржаўных субсідыяў кошт праезду ў аўтобусе склаў бы 3 рублі. Гэта яна так апраўдвала падаражэнне месячнага праязнога адразу на 12 % – да 56 рублёў. Маўляў, чаго вы, халопы, жаліцеся, ешце, што даюць, і кажыце дзякуй.


Між тым варшаўская мэрыя заяўляе, што поўны сабекошт праезду ў гарадскім транспарце (а там таксама субсідуюць перавозы) склаў бы 4 злотыя, або ўсяго на 7 % даражэй, чым у Менску.


А цяпер давайце паспрабуем адказаць на пытанне. Гэта як так выходзіць: па Менску ездзяць выключна танныя айчынныя аўтобусы, іх запраўляюць беларускім бензінам, які ў два разы таннейшы, чым у Польшчы, за стырном сядзяць нізкааплатныя беларускія кіроўцы, розніца ў заробках у два з паловаю разы, і ў выніку сабекошты амаль аднолькавыя? Ці не думаеце, што, можа, нехта недзе вас трошачкі падманвае? Ці як ім такі фокус удаецца?


Тым часам беларуская інфляцыя бярэ новыя рубяжы. Паводле звестак за сакавік, цэны выраслі фактычна на 6 %, 5,9 % у гадавым маштабе. У Еўразвязе няма ніводнай краіны з такой інфляцыяй. А гэта ж іх, цэнаў, яшчэ не адпусцілі ў сакавіку.

Таксама ў новым выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:


  • Беларускі аўтапрам абгоніць «Мерседэс» за чатыры гады?
  • Цэны на расейскую нафту падаюць. Чым гэта пагражае Беларусі? 
  • Дзірка ў вонкавым гандлі працягвае расці


Калаж з фота: jackal007 / Pixabay.com  


belsat.eu