Naviny

Беларускага не купляюць: экспарт тавараў абрынуўся на 11,5 %

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Порт у Клайпедзе, Літва. Фота: bkt.lt

Першы месяц года быў правальным для вонкавага гандлю Беларусі таварамі: у параўнанні са студзенем 2024 года экспарт упаў на 11,5 %, а імпарт вырас на 1 %. У выніку дэфіцыт перавысіў паўмільярда долараў.