навіны

Працаўнікам «Горадня Азот» пагражаюць звальненнем за смартфоны на працы: рэпрэсіі 13 студзеня

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Новы час
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Новы час
podpis źródła zdjęcia

У панядзелак, 13 студзеня, стала вядома пра некалькі палітычна матываваных судоў, абвяшчэнне ў вышук расейскага журналіста ў Беларусі, затрыманні беларусаў на мяжы, пагрозы звальненнем гарадзенцам, якія праносяць на працу смартфоны. Больш дэталёва – у нашым аглядзе рэпрэсіяў.

13 студзеня ў Менскім абласным судзе распачаўся суд над пяццю былымі сілавікамі з Жодзіна – Дзмітрыем Удовіным, Андрэем Дарошкам, Вячаславам Ільічом, Ігарам Кісляком і Віталём Папроцкім. 12 жніўня 2020 года яны запісалі зварот спраць гвалту сваіх калегаў у дачыненні да беларусаў.


Сілавікоў судзяць паводле двух артыкулах – «Нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК) і «Распальванне варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК). Ім пагражае да 12 гадоў калоніі.


Берасцейскі абласны суд 10 студзеня абвесціў прысуд 44-гадоваму жыхару Іванава Аляксандру Дарагакупцу – 5,5 гадоў калоніі за данаты, а таксама штраф у памеры 50 тысячаў базавых велічыняў (2,1 мільёнаў рублёў).


Падчас расследавання мужчына пералічыў дзіцячым дамам 600 тысячаў долараў.


Аляксандра абвінавацілі ў пералічэнні «экстрэмісцкім фармаванням», у тым ліку «Палку ім. Каліноўскага», грашовых сродкаў і крыптавалюты ў суме не менш за 11 тысяч рублёў.

Наталля Ладуцька. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Наталля Ладуцька. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Ілля Даўлятчын. Фота: mozhemobyasnit / Telegram

У Беларусі абвесцілі ў вышук расейскага журналіста

навіны

За салідарнасць з палітвязнямі 16 студзеня ў Менскім абласным судзе пачнуць судзіць 60-гадовую Наталлю Ладуцьку. Жанчыну затрымалі 23 студзеня 2024 года падчас масавага рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Наталлі прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).


Справу будзе разглядаць суддзя Уладзімір Арэшка.


65-гадовага менчука Анатоля Крупіна, які ў 1993 – 2015 гадах працаваў інспектарам службы бяспекі ў аэрапорце «Менск», 28 студзеня будуць судзіць за «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Рудэнка.


УУС Гомельскай вобласці абвясціў у вышук расейскага журналіста-расследавальніка і вядучага праграмы «Можем объяснить» Іллю Даўлятчына па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай» дзейнасці (ч. 2 арт. 361 КК). Пасля гэтага расеец аўтаматычна трапіў у базу вышуку ў Расеі згодна з правіламі Саюзнай дзяржавы.


Нагодай для крымінальнай справы стаў удзел журналіста ў ток-шоу «План:Б» тэлеканалу «Белсат», які ў Беларусі прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем», а ў Расеі – «непажаданай арганізацыяй».


BYSOL паведаміў пра як мінімум 8 арыштаў беларусаў, якія на святы вярнуліся на радзіму з-за мяжы. Вядома, што частку людзей на мяжы дапытваюць, іхныя тэлефоны правяраюць, на некаторых наўпрост у аўтобусе надзяваюць кайданкі, а за іншымі прыходзяць праз некалькі дзён.


На прадпрыемстве «Горадня Азот» супрацоўнікам, у якіх падчас праверак знайшлі пры сабе смартфоны, якія не дазволена праносіць у цэхі, пагражаюць звальненнямі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10