Merkavanni

Лукашэнку пагражае сталінскі фінал, або Хто стане беларускім Хрушчовым?

Жанчына праходзіць міма вялікага экрану, на якім намаляваны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, з надпісамі: «З днём нараджэння, прэзідэнт Лукашэнка!» і «Сербія любіць цябе!» у Бялградзе, Сербія. 30 жніўня 2025 года. Фота: Darko Vojinovic / AP Photo / East News

Беларускі дыктатар, відаць, ужо з ног збіўся, шукаючы пераемніка. Пра гэтыя ўпартыя пошукі ён паведаміў 17 верасня на сустрэчы з так званым ідэалагічным актывам з нагоды фальшывага Дня народнага яднання. Калі ж без іроніі, то відавочна, ён хоча «не трымацца за ўладу пасінелымі пальцамі» аж да скону.