Gistoryi

Дзе шукаць бамбасховішчы ў Польшчы і ці хопіць іх на ўсіх?

Бункер для наведвання пад будынкам Комплексу механічных школаў № 3 у раёне Новая Гута. Кракаў
Бункер для наведвання пад будынкам Комплексу механічных школаў № 3 у раёне Новая Гута. Кракаў, Польшча. 28 лютага 2019 года. Фота: M.Lasyk / Reporter / East News

Пасля таго як 10 верасня ў Польшчу з тэрыторыі Украіны і Беларусі заляцелі 19 расейскіх дронаў, у грамадстве зноў набыло актуальнасць пытанне сховішчаў. Мы таксама паглядзелі, дзе можна ўратавацца ў выпадку сапраўднага ваеннага нападу. Сітуацыя выглядае сумна – менавіта бамбасховішчаў у Польшчы вельмі мала і яны ёсць далёка не ўва ўсіх гарадах.