Naviny

Расейскія дроны заляцелі на тэрыторыю Польшчы, іх збівалі з дапамогай авіяцыі

Дрон-камікадзэ «Shahed-136». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: mil.in.ua
Дрон-камікадзэ «Shahed-136». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: mil.in.ua

Уначы 10 верасня паветраную прастору Польшчы парушылі расейскія беспілотнікі. Для іх збіцця польскае камандаванне ўздымала ў неба авіяцыю. Былі закрытыя чатыры аэрапорты краіны. Польскі прэзідэнт пастанавіў сабраць Раду бяспекі з нагоды інцыдэнту.