На загад Пуціна адродзяць конкурс часоў халоднай вайны «Интервидение». На адной сцэне з праваенным Shaman-ам выступіць аўстралійска-грэчаская спявачка, якая бароніць забаронены ў Расеі «экстрэмісцкі рух». Будзе там і вядоўца «Беларусь-2», якая праслаўляла неназваную Радзіму, за якую хтосьці ішоў ваяваць у 2022 годзе.