навіны

90 аўтобусаў у чарзе на Польшчу і амаль трое содняў чакання для машынаў. Сітуацыя на мяжы

Пукт пропуску Тэрэспаль на польска-беларускай мяжы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Пункт пропуску Тэрэспаль на польска-беларускай мяжы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Пасля святкавання Новага года беларусы масава пачалі вяртацца ў Еўропу – днём 6 студзеня на пункце пропуску «Берасце» ў бок Польшчы чарга з 90 аўтобусаў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт. А машыны праязджаюць тыя, што сталі ў чаргу яшчэ 3 студзеня.

Вандроўцы распавялі «Белсату», што прыкладна 15-ы аўтобус перад беларускім шлагбаумам стаяў каля 9 гадзінаў, каб трапіць на правяранне да памежнікаў.


Яны адзначаюць, што польскі бок працуе вельмі павольна. Пасля 9 гадзінаў чакання да беларускага пункту пропуску трапіць да палякаў атрымалася толькі праз 7 гадзінаў.


Паводле словаў нашых суразмоўцаў, беларусы рэдка чакаюць у канцы чаргі. Калі вы прыехалі 90-м, то вольныя месцы знойдуцца бліжэй да шлагбаума. Далей 20-га аўтобуса практычна ўсе амаль пустыя, адзначаюць вандроўцы.

Варшаўскі мост а 14-й гадзіне 6 студзеня 2025 года. Фота: gpk.gov.by
Варшаўскі мост а 14-й гадзіне 6 студзеня 2025 года. Фота: gpk.gov.by

Вядома, за перасадку давядзецца заплаціць. Месца ў першай дваццатцы аўтобусаў каштуе каля 70 еўраў, а ў першай дзясятцы могуць папрасіць і 100 еўраў.

Мяжа Рэспублікі Беларусь. (Фота: Gpk.gov.by)
Для каго Лукашэнка ўвёў бязвіз: для Захаду, Крамля, Кітаю?.. Наўрад ці проста для турыстаў навіны

У чатах, дзе абмяркоўваюць праходжанне мяжы, пішуць, што сітуацыя, падобна, зробіцца яшчэ горшаю.


«На жаль, будуць яшчэ затрымкі: стаім на польскім пашпартным у бок РП, і павісла сістэма», – піша адзін з карыстальнікаў.


Некаторыя чакаюць уезду ў Польшчу ўжо паўтара содні. Камусьці «пашанцавала» адстаяць у чэргах 14 гадзінаў, але давялося перасаджвацца ў аўтобус бліжэй.


«Усе аўтобусы едуць праз рэнтген, які забіты машынамі. Вось вам і чэргі з аўтобусаў. Больш за гадзіну на правяранне аднаго выходзіць», – пішуць у чаце.


Адзін з аўтобусаў Берасце – Варшава выехаў ноччу 5 студзеня і быў 49-ы ў чарзе. Да пункту пропуску ён рухаўся 27 гадзінаў, а праходжанне абедзвюх межаў заняло яшчэ 8 гадзінаў. Агулам – 35 гадзінаў, дзеляцца ў чаце. А аўтобус, што ехаў з Менску, таксама прастаяў у чарзе 27 гадзінаў, межы прайшоў за 10 гадзінаў, адзначае іншы пасажыр.


Праз такое доўгае чаканне з беларускага боку аўтобусы не паспяваюць прыехаць своечасова да ад'езду пасажыраў з Польшчы. Людзі пішуць, што аўтобус у Беларусь спазняецца ўжо на 17 гадзінаў, а дыспетчар не адказвае на тэлефанаванні.


«Менсктранс» прызнае, што такая праблема ёсць, і прапануе ўдакладняць інфармацыю праз тэлефоны: +375297002038 (мабільны тэлефон, мэсэнджары), +375172363660 (гарадскі тэлефон).


У сваім тэлеграм-канале ён публікуе звесткі пра ад'езд аўтобусаў і пры наяўнасці свабодных месцаў часам прапануе пасажырам падсаджвацца ў іх, каб неяк выехаць.


Таксама ў «Берасці» велізарная аўтамабільная чарга ў бок Польшчы – 2215 машынаў. Праўда, чарга электронная, таму людзям не абавязкова ўвесь час быць паблізу пункту пропуску. Можна пачакаць выкліку на мяжу ў горадзе. Аднак гэтае чаканне вельмі доўгае.


Адзін з карыстальнікаў чату расказвае, што прыехаў да зоны чакання днём 3 студзеня і зарэгістраваўся. А на мяжу выклікалі толькі 6 студзеня а 7-й раніцы.

,,

«5 гадзінаў на беларускім баку. 45 хвілінаў у палякаў. Без дэталёвага агляду і рэнтгену. У выніку 69 гадзінаў з моманту прыезду да зоны чакання і выезду за польскі шлагбаум», – апавядае кіроўца.


Іншы кіроўца, які таксама прыехаў 6 студзеня, распавядае, што чакаў 62 гадзіны.


Абодва пры рэгістрацыі ў зоне чакання былі ў чарзе пад нумарамі крыху раней за 1000.


Калі чарга будзе рухацца гэтак жа, то 2215-му кіроўцу давядзецца чакаць каля тыдня.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10