навіны

«Ягады памерзлі, збіраць няма чаго». Беларусы непакояцца за ўраджай чарніцаў

Група адмыслоўцаў у пчалярстве даследуе ягадныя палі для ацэнкі апылення пчоламі
Група адмыслоўцаў у пчалярстве даследуе ягадныя палі для ацэнкі апылення пчоламі. Ліма, Пяру. Здымка мае ілюстрацыйны характар. Фота: Klebher Vasquez / Anadolu via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Беларусы ў TikTok выкладваюць свае меркаванні з бояззю за ўраджай чарніцаў сёлета.

Не паспелі беларусы перажыць бульбяны крызіс, як на яго змену прыйшоў цыбулевы, а цяпер набліжаецца яшчэ і чарніцавы. Пачалося з таго, што фермер з Гомельскай вобласці паказаў на відэа ў TikTok голыя кусты чарніцаў і пракаментаваў: «Ягады памерзлі, ягадаў няма. Прычым паўсюль. Аб'ездзіў усе месцы, усе нізіны».


Пад ягоным відэа разгарнулася цэлая дыскусія, дзе карыстальнікі TikTok падзяліліся сваймі назіраннямі, заўважыў «Telegraf.news».


І ў іншых жыхароў Гомельскага рэгіёну настрой з нагоды ўраджаю не лепшы: «Светлагорскі раён таксама гола», «Гомельскі раён – ягадаў няма. Квітнела проста супер, але, на жаль, замаразкі ўсё сапсавалі», «У Мазырскім раёне такая ж сітуацыя, сумна».


У Калінкавічах і Светлагорску адзін з каментатараў заявіў: «Такога не памятаю ўвогуле, каб так не было ягадаў», «у Рагачоўскім раёне таксама пуста».


«У Берасцейскай вобласці няма, сёння з лесу прыехала, нават не верыцца», «Мала, збіраць няма чаго, большасць кустоў без ягадаў», «сёння пад Берасцем крыху сабрала, але вельмі дробная».


«У нас у Магілёўскай вобласці (вёска Гарбацэвічы) таксама пуста, «Быхаўскі [раён] таксама пусты».


«Мяркуючы з каментароў, няма ўвогуле нідзе ў Беларусі ягадаў», – зрабіў выснову адзін з карыстальнікаў.


Іншы каментатар адказаў, што чарніцы ёсць, але ў таемных месцах:


«Летась яна часткова быццам вымерзла, а мы прадавалі толькі так яе на кірмашы, і ўсе казалі: "Адкуль чарніцы і дзе бераце іх?". Сакрэт фірмы – свае месцы не выкрываюцца, дзе не дастае мароз. Ёсць такія мясціны!»


Затое ў Віцебскай вобласці ягада, здаецца, ёсць: «У Расонскім раёне валам, усе да нас ляціце!»


Пачатак сезону збору чарніцаў звычайна надыходзіць у другой палове чэрвеня і доўжыцца да сярэдзіны жніўня. Але ўсё залежыць ад надвор'я: напрыклад, калі ў першы месяц лета холадна, тое квітненне чарніцаў затрымліваецца, а значыць, ягады паспеюць толькі да сярэдзіны жніўня ці пачатку верасня. А якраз чэрвень у Беларусі выдаўся халодным і вельмі дажджлівым, так што чакаць чарніцы і дурніцы варта са спазненнем.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10