Naviny

Эксперты пра законапраект аб штрафах за адсутнасць бульбы: каментаваць без смеху немагчыма

Бульба на талерцы, ляжыць і смяецца. Фота: shedevrum.ai
Бульба на талерцы, ляжыць і смяецца. Фота: shedevrum.ai

23 чэрвеня беларускія дэпутаты прынялі законапраект, згодна з якім уводзіцца адміністрацыйная адказнасць за перабоі ў пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі. Але да чаго гэта можа прывесці і ці будзе ў такіх захадаў плён? Спыталі ў экспертаў, якія так і не змаглі стрымаць смех і іронію, каментуючы законапраект.