Naviny

У КДБ заявілі, што ў іх за мяжой няма шпіёнаў, якіх бы яны пагадзіліся абмяняць

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак Камітэту дзяржаўнай бяспекі. 21 траўня 2021 года. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак Камітэту дзяржаўнай бяспекі. 21 траўня 2021 года. Фота: Белсат

Канстанцін Бычак, начальнік следчага ўпраўлення КДБ Беларусі, заявіў, што ведамства не збіраецца мяняць затрыманых у краіне замежнікаў на беларусаў, асуджаных за мяжой за шпіянаж.