навіны

КДБ выпадкова раскрыў сваіх супрацоўнікаў, якія ствараюць спіс «тэрарыстаў»

Аляксей Праватораў і Аляксандр Антановіч. Калаж з фота: nashaniva.com
Аляксей Праватораў і Аляксандр Антановіч. Калаж з фота: nashaniva.com
podpis źródła zdjęcia

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі выпадкова выдаў імёны сваіх супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спісу тэрарыстаў. У яго часта ўносяць палітвязняў і асуджаных, у тым ліку завочна, праціўнікаў рэжыму.

Як піша «Наша Ніва», у метазвестках файлу, што апублікаваў тэлеграм-канал КДБ, чалавек, які стварыў спіс «тэрарыстаў», пазначаны як Аляксей Праватораў. Паводле звестак «Digital intelligence team», яму 40 гадоў. У камітэце працуе з 2012 года.

Чалавека, які пазначаны як аўтар апошняга змянення дакументу, завуць Аляксандр Антановіч. Ён выхадзец з элітнага падраздзялення КДБ, з 1990-х і прынамсі да 2006-га працаваў ва ўпраўленні ваеннай контрвыведкі КДБ. Не пазней за 2016 год ён перайшоў на працу ў цэнтральны апарат КДБ.

У Антановіча ёсць службовы і дыпламатычны пашпарты. З апошнім ён некалькі разоў лятаў у розныя краіны Еўропы і Ліван.

Раней Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ) разам з Альянсам расследавальнікаў раскрыў асобы выведнікаў Мінабароны Беларусі. Паводле іх, Юрый Кізюк і Міхаіл Паветка летам 2020 года ўвайшлі ў давер да валанцёраў, праніклі ў апазіцыйную арганізацыю і пазней заснавалі фірму ў Польшчы.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10