Naviny

На Паўла Латушку напалі ў Варшаве

Яўген Казанцаў
33-гадовы Яўген Казанцаў, які напаў на Паўла Латушку ў Варшаве 2 ліпеня. Фота: Reform.news

Спроба нападу на намесніка Святланы Ціханоўскай, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушку была здзейсненая 2 ліпеня падчас урачыстага сходу ў Цэнтры ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэту ў прысутнасці афіцыйных асобаў Польшчы і дыпламатычнага корпусу.