У прамове 1 ліпеня Лукашэнка раздражнёна казаў пра патрабаванні вызвалення палітвязняў і пагражаў, што можа спыніць перамовы пра гэта. Нягледзячы на жорсткія заявы, на наступны дзень вызвалілі яшчэ 16 палітвязняў. Як тады трактаваць словы Лукашэнкі?