навіны

«Бредятина, левой рукой нарисованная»… Як «Дыпсэрвіс» рэстаўраваў карціны Шагала

Вітражы мастака Марка Шагала ў сінагозе Абэля ў Медычным цэнтры ўніверсітэту Гадасы ў Айн-Керэме, Іерусалім, 1975 год. Фота: Harvey Meston/Archive Photos/Getty Images
Вітражы мастака Марка Шагала ў сінагозе Абэля ў Медычным цэнтры ўніверсітэту Гадасы ў Айн-Керэме, Іерусалім, 1975 год. Фота: Harvey Meston/Archive Photos/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Апроч некалькіх экзэмпляраў жывапісу і трох соцень графічных работаў у Беларусі няма і не можа быць твораў Марка Шагала. Такі адказ мы пачулі ад усіх знаўцаў мастацтва, з якімі звязваліся, рыхтуючы гэтую тэму. Бо мы «знайшлі» восем карцінаў мастака ў лукашэнкаўскай рэзідэнцыі «Заслаўе»... Знайшлі ў тэлефонных размовах паміж працаўнікамі дзяржаўнай установы «Дыпсэрвіс», што займаецца арганізацыяй афіцыйных прыёмаў і абслугоўвае дыпламатычны корпус. У 2021 годзе «Дыпсэрвіс» нібыта арганізаваў рэстаўрацыю твораў Шагала.

Закаханы Марк Шагал з жонкаю Бэлаю лунаюць над Віцебскам... Аўтарская копія карціны «Над горадам» аднаго з найвядомейшых твораў нарадзінца Беларусі Марка Шагала за $ 15,6 млн пайшла з малатка ў нью-ёркскім «Sotheby’s». Перад гэтым з аўкцыёну «Christie’s» твор авангардыста «Святое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным» набылі па цане, у шэсць разоў большай за лот.

«Шагал пераведзены ў статус дарагіх мастакоў. Камерцыйныя поспехі і гэтак далей... Шагал – мастак, які не меў папярэднікаў і, па сутнасці, не мае паслядоўнікаў. А для Беларусі Шагал – гэта ў пэўнай ступені нацыянальны набытак», – кажа Андрэй Духоўнікаў, мастацтвазнаўца, графік, былы дырэктар Віцебскага цэнтру сучаснага мастацтва.

Шагал напісаў 1022 жывапісныя творы, але ў Беларусі ёсць толькі некалькі карцінаў – у калекцыі «Бегазпрамбанку». Самыя першыя малюнкі мастака – у Віцебскім музеі, і больш чым тры сотні графічных работаў – у Арт-цэнтры Марка Шагала.


«Они валялись на Фрунзе в подвале, потому что нах** никому не нужные! [...] Это что, художественная ценность? Это бредятина, левой рукой нарисованная кем-то бл*** там...» – чуем у атрыманых ад «Кіберпартызанаў» запісах праслухоўвання тэлефонаў установы «Дыпсэрвіс». З іх даведваемся, што ёсць і іншыя творы. У чэрвені 2021 года група лукашэнкаўскіх службоўцаў арганізавала рэстаўрацыю карцінаў Шагала, пра якія мастацкаму асяроддзю нічога не вядома.

«Дыпсэрвіс» – гэта дзяржаўная ўстанова, якая займаецца арганізацыяй святаў, карпаратываў і абслугоўвае дыпламатычны корпус. Першы намеснік – былы контрвыведнік КДБ Максім Юдзін – тэлефануе 14 чэрвеня 2021 года свайму калегу Уладзіміру Клімаву, былому генеральнаму консулу Беларусі ў Даўгаўпілсе.

МЮ: Владимир Васильевич, подскажите, вот эти картины Шагала реставрируемые, они где находятся – у вас или в Заславле?

УК: В Заславле.

МЮ: А, в Заславле, да? И степень их готовности можно посмотреть там, да?

УК: Да, но она не очень высокая, потому как мужчина, который ими занимается, он же направлен 16-го числа на курсы сварщиков. Поэтому после обеда он только приезжает и немножко картинами, немножко работой своей занимается. Вот я поэтому сегодня и говорил, чтобы, если можно, немного срок увеличить.

Мастак Марк Шагал з жонкай Валянцінай Бродскай, вядомай як Вава. Фота: Li Erben/Sygma праз Getty Images
Мастак Марк Шагал з жонкай Валянцінай Бродскай, вядомай як Вава. Фота: Li Erben/Sygma праз Getty Images
Чытайце таксама:
Крыніца: Калаж БРЦ. Спадарожнікавы здымак Google Maps, дзе пазначаныя лакацыі, якія займалі расейскія вайскоўцы ў пачатку 2022 года: 1) тэрыторыя прадпрыемства «Прыпяцкі альянс» (належала арганізацыі да 16.06.2022); 2) тэрыторыя ДП «Жылкамбуд» (да студзеня 2022 — «Нараўлянская перасоўная механізаваная калона № 107»); 3) тэрыторыя «Нараўлянскага дзяржаўнага каледжу»; 4) тэрыторыя філіялу аўтобуснага парку № 2 ДП «Гомельаблаўтатранс»

У Беларусі знайшлі фільтрацыйны лагер расейскіх вайскоўцаў, дзе катавалі ўкраінцаў

Рэстаўратар атрымлівае перспектыўную ў сённяшняй Беларусі прафесію зваршчыка, а ў вольны час рэстаўруе карціны Шагала! Максіму Юдзіну даручана прасачыць за хадою рэстаўрацыі. Ён тэлефануе 14 чэрвеня 2021 года да калегі Пятра Сцяцэнкі, былога працаўніка цэнтральнага апарату КДБ.

МЮ: А где наш реставратор картин, если не секрет? Он на работе?

ПС: Сейчас, минутку... Короткевич сегодня где? На учебе, наверное. Подождите... Ему картины все привезли!

[...]

ПС: Все свезли сюда. Я ему сроки сказал. До 20-го числа надо сделать. Поэтому будет работать ночью и днём на резиденции. Дежурить и работать.

Найбольш пра рэстаўрацыю ведае Аляксандр Радкевіч, адзіны сярод суразмоўнікаў чалавек, які трымаў у руках пэндзаль... калі працаваў маляром і тынкаром.

14.06.2021

АР: Картины перевезены на Заславль.

МЮ: Сколько штук?

АР: Семь штук. И восьмая, для которой багет надо делать. Заказали в багетной мастерской.

МЮ: В багетной мастерской заказали, да?

АР: Да. Потому что там восстановить его невозможно было, старый такой.

МЮ: То есть семь перевезли плюс одна картина, на которую надо багет. Хорошо.

АР: Да, но багет мы заказали уже.

З размоваў вынікае, што на рэстаўрацыю васьмі твораў славутага земляка «Дыпсэрвіс» мае 14 дзён. Аляксандр Раткевіч выпрасіў два дадатковыя тыдні.

Размаўляюць Раткевіч і Юдзін 14 чэрвеня 2021 года.

МЮ: По багету. Когда у вас будет багет?

АР: Это надо спросить в багетной мастерской. Но они обещали за неделю справиться.

МЮ: Скажите, вы по времени уложитесь за неделю за эту?

АР: Нет, за эту неделю вряд ли справимся.

МЮ: Сколько надо времени?

АР: Оно может просто не высохнуть. [...] Я вообще планирую до пятого числа их сдать смело. Вот у меня как раз пятого отпуск.

У іншых размовах Юдзін узгадвае пра неабходнасць накладаць грунт і фарбы ў некалькі слаёў, што сведчыць пра рэстаўрацыю менавіта жывапісных твораў. У ананімным каментары беларускі мастацтвазнаўца заявіў, што для такога віду работаў нават месяца мала:

«Калі гэта не нейкая вельмі сур'ёзная, а бягучая рэстаўрацыя, то я б сказаў, патрэбна тры-чатыры месяцы – толькі на нанясенне і высыханне прафзаклейкі, якая потым стаіць у максімальна кантраляваных кліматычных умовах».

Наш суразмоўнік перакананы: калі б карціны былі ў Беларусі – інфармацыя пра гэта ўсплыла б у мастацкіх колах:

«Ніхто з кіраўніцтва «Дыпсэрвісу» або іншых дзяржаўных структураў не стаў бы выдаткоўваць грошай на набыццё Шагала. Шагал – гэта мастацтва не для ўсіх. Яны заўжды куплялі толькі максімальна рэалістычныя пейзажы сучасных беларускіх мастакоў, каб потым вешаць у сваіх кабінетах».

Эксперт не верыць, што ў тэлефонных размовах вядзецца пра арыгінальныя творы славутага земляка. Бо каб рэстаўраваць карціны, іх трэба спачатку набыць.

«Калі твор выстаўляюць на гандляванні на аўкцыён, вельмі важная гісторыя гэтага твору, як ён ствараўся, дзе захоўваўся і як з'явіўся ў апошняга прадаўца. Нават калі б у кагосьці з дзяржслужбоўцаў прарэзаўся мастацкі густ і ён набыў Шагала, карціны павінныя былі сысці з рынку. Выпадкі, калі пакупнікі не названыя, бываюць вельмі рэдка», – канстатаваў мастацтвазнаўца.

У прыватных размовах – з жонкаю – былы чэкіст дзеліцца сваім стаўленнем да накінутай зверху задачы. Тамара Юдзіна працавала начальніцаю складу вайсковай часткі 2007.

Размова адбылася 15 чэрвеня 2021 года.

МЮ: Долбо** решил бл*** под***нуть, типа сколько картин у наc отремонтировано? Бл*** он долбо**! Нах** тебе эти картины? Рембрандт это, или Ван Гог, или что?

ТЮ: А зачем их ремонтировать?

МЮ: Они валялись на Фрунзе в подвале, потому что нах** никому не нужные! [вуліца з адрасу «Дыпсэрвіс Холу». – Заўв. рэд.]

ТЮ: И они будут валяться до тех пор, или кому-то там отдадите, деньги.. (неразборліва).

МЮ: Ты понимаешь... Это что, художественная ценность? Это бредятина, левой рукой нарисованная кем-то бл*** там.

[...]

МЮ: Да совещания даже не было. По телефону... «как картины?»...

ТЮ: Да, это «самый важный» вопрос!

МЮ: А то что у нас бл*** не полота бахча, а то что у нас люди стоят раком, нах** никого бл*** [не интересует. – Дап. рэд.]

Калі ў прыярытэце ўраджай кавуноў, для мастацтва прасторы не застаецца. Мастака Антона Радзівонава не здзівіў узровень асабістай культуры былога спецслужбоўца:


«Я працаваў у дзяржаўных структурах, у тым ліку звязаных з мастацтвам, назіраў, як ставяцца да супрацоўнікаў і якой моваю размаўляюць... Думаеш: божа, на кірмашы, дзе гандлююць мясам, не так моцна лаюцца, як тут».

97-ая гадавіна і рэтраспектыва Марка Шагала, 6 ліпеня 1984 года. Фота: Pierre Vauthey/Sygma/Sygma праз Getty Images
97-ая гадавіна і рэтраспектыва Марка Шагала, 6 ліпеня 1984 года. Фота: Pierre Vauthey/Sygma/Sygma праз Getty Images

Калі казаць пра стаўленне менавіта да Шагала, то прыняць ягоную творчасць у сучаснай Беларусі пакуль не гатовыя – упэўнены мастацтвазнаўца Андрэй Духоўнікаў, колішні дырэктар Віцебскага цэнтру сучаснага мастацтва.

У творчасці знакамітага нарадзінца Беларусі багата сюжэтаў, віцебскіх краявідаў і колераў. Успаміны, звязаныя з домам. Вялікі ўплыў габрэйскага атачэння, навучання ў Пецярбурзе і Парыжы...

«Шагал, па-першае, быў ахвяраю антысемітызму вельмі сур'ёзнага. Яго называюць яшчэ побытавым антысемітызмам. Бо ты габрэй, таму ты ў прынцыпе дрэнны. Творчасць Шагала не прымалася і, шчыра кажучы, і цяпер не вельмі прымаецца. Гэта складана, нейкае ўсё не нашае, дорага каштуе... Маўляў, габрэі раскруцілі свайго мастака... Усе гэтыя стэрэатыпы існуюць. Стаўленне тут, вядома, дзіўнае. Вялікая роля ў тым, што Шагал гучыць на дзяржаўным узроўні, – гэта перадусім кошт ягоных твораў і ягоная вядомасць у свеце», – лічыць Андрэй Духоўнікаў.

На пачатку лістапада мы звярнуліся па каментар і чакаем адказу ад Камітэту Шагала – камерцыйнай установы, створанай у Францыі нашчадкамі мастака пасля ягонай смерці. Запыталіся пра імавернасць таемнага захоўвання ў Беларусі васьмі твораў майстра.

Зрэшты, магчыма, што твораў, якія мы шукаем, ужо няма ў краіне... Аўтарка матэрыялу датэлефанавалася да Аляксандра Радкевіча:

ЮЦ: Александр Анатольевич?

АР: Да-а.

ЮЦ: Беспокоит Беларусский художественный музей. Подскажите, картины Шагала, реставрируемые в 2021 году в Заславле... Мы о них узнали. Хотелось бы посмотреть. Есть ли возможность?

[...]

АР: Даже не знаю. Первому заму набирайте.

ЮЦ: Хорошо. Спасибо.

АР: Я правда не знаю, где они сейчас находятся. Выволокли отсюда... Их, может, уже нет!

ЮЦ: Как нет? Не может быть, что совсем нет! Это же не репродукции какие-то.

АР: Почему? Легко!


Набываюць жывапіс Шагала прыватныя калекцыянеры, карпарацыі, банкі і, вядома, дзяржаўныя музеі пры падтрыманні адпаведных міністэрстваў. Тры гады таму Польшча святкавала набыццё жывапісу і графікі мастака.

«Шмат асобаў было ўцягнута ў працэс закупу работаў: прэм'ер-міністр, Міністэрства фінансаў... і камандная гульня ўсяго калектыву Нацыянальнага мастацкага музею», – кажа прафесар Лукаш Гавэл, дырэктар Нацыянальнага музею ў Варшаве.

«Ён папросту цудоўны, як усе ведаюць, непаўторны і адзіны ў сваім стылі. Чатырнаццаць карцінаў нам удалося набыць! Падарунак на святы!» – захапляецца прафесар Пётр Гліньскі, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

Галоўныя карціны творцы можна пабачыць у Нацыянальным музеі Марка Шагала ў Ніцы. У Цюрыху, Іерусаліме і Амстэрдаме. У парыжскім Цэнтры Жоржа Пампіду, у Мадрыдзе і іншых кутках свету. Магчыма, некалі Шагал вернецца і ў Беларусь, куды вяртаўся ў шматлікіх сваіх творах.

Юлія Цяльпук belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10