навіны

Палітвязняў у Беларусі больш на душу насельніцтва, чым у Польшчы пры ваенным стане, – Сікорскі

img
Танкі Т-55 на вуліцы падчас ваеннага стану. Збоншынь, Польшча. 13 снежня 1981 года. Фота: Julian Żołnierkiewicz / Solidarnosc.gov.pl
podpis źródła zdjęcia

Міністр замежных справаў Польшчы выказаўся пра зняволенага ў Беларусі Анджэя Пачобута і згадаў пра рэпрэсіі ў сацыялістычнай Польшчы.

Анджэй Пачобут. (Фота: Анджэй Пачобут / Facebook)

Фігура дзесяцігоддзя ў Польшчы, «тэрарыст» на радзіме. Журналіст Анджэй Пачобут – тры гады за кратамі

навіны

У інтэрв’ю тэлеканалу «TVN24» міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі сярод іншага адказаў на пытанне пра вызваленне Анджэя Пачобута – палітычнага зняволенага гарадзенскага журналіста і актывіста польскай меншасці.

,,

«Усе ведаем, што гэта за рэжым, – сказаў Сікорскі пра Беларусь за Лукашэнкам. – Мы спрабуем рознымі каналамі, і на нашым кантыненце, і ў згодзе з саюзнікамі, паўплываць на гэтую сітуацыю. Але памятайма, што ў Беларусі ў прапорцыі да колькасці насельніцтва больш палітычных зняволеных, чым у Польшчы ў часы ваеннага стану. Тое ж самае і з Расеяй – там больш палітычных зняволеных, чым было ў апошнія гады Савецкага Саюзу, больш нават, чым пры Брэжневе».


«Салідарнасць» (Фота: Jozef Czarnecki / Reuters / Forum)

Параза не значыць, што перамогі не будзе. Урокі польскай «Салідарнасці» для Беларусі

навіны

Ваенны стан у Польшчы трываў з 13 снежня 1981 года да 22 ліпеня 1983 года. Кіраўніцтва сацыялістычнай Польскай Народнай Рэспублікі на чале з генералам Войцехам Ярузэльскім увяло ваенны стан у адказ на рост уплыву прафзвязу «Салідарнасць». Улады тлумачылі, што існуе небяспека «антыдзяржаўнай дзейнасці», хоць фактычна асноўнай мэтай была ліквідацыя ўплыву «Салідарнасці» і спыненне дэмакратычных пераўтварэнняў. У межах ваеннага стану ўвялі абмежаванні на свабоду слова і перасоўвання, каменданцкі час, забаранілі дзейнасць незалежных арганізацыяў і страйкі, праслухоўвалі тэлефоны.


За час ваеннага стану арыштавалі або «інтэрнавалі» не менш за 11,1 тысячы чалавек, асудзілі 5,1 тысячы, правялі 26 291 «прафілактычную размову». У першую ноч ваеннага стану схапілі 3172 чалавекі. Найбольш затрыманняў было ў Гданьскім раёне.


У Беларусі за чатыры гады рэпрэсіяў пасля выбараў-2020 былі затрыманыя не менш за 65 тысяч чалавек, каля 7 тысяч сталі фігурантамі палітычных крымінальных справаў. Нават калі лічыць толькі прызнаных палітвязнямі ў Беларусі, то з пачатку пратэстаў-2020 былі асуджаныя паводле палітычных матываў не менш за 5348 чалавек – больш, чым у ПНР за час ваеннага стану. У Беларусі афіцыйная колькасць насельніцтва на 2024 год – менш за 9,2 млн чалавек, у ПНР 1980-х – 35–38 млн чалавек.


Ваенны стан у Польшчы часова сцішыў пратэсты. Ды не зусім здушыў: апазіцыя сышла ў падполле і абвясціла стратэгію «доўгага маршу». Новыя масавыя пратэсты і страйкі пачаліся ў 1988 годзе, восенню таго года ўлады пайшлі на першыя перамовы з апазіцыяй, вясной 1989 года селі за «круглы стол» і ў выніку аддалі ўладу. Ярузэльскі пазней тлумачыў, што выбраў «меншае зло»: уводзіў ваенны стан нібыта дзеля таго, каб пазбегнуць савецкага ўварвання.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10