Фігура дзесяцігоддзя ў Польшчы, «тэрарыст» на радзіме. Журналіст Анджэй Пачобут – тры гады за кратамі
25.03.2024, 14:31
Анджэй Пачобут. (Фота: Анджэй Пачобут / Facebook)
podpis źródła zdjęcia
Анджэй Пачобут як сімвал беспрэцэдэнтных рэпрэсіяў і барацьбы.
25 сакавіка 2021 года ў Горадні быў затрыманы вядомы гарадзенскі журналіст, актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут. Усе гэтыя тры гады ён зазнае ціск і катаванні, яму не перадаюць неабходных лекаў, нягледзячы на праблемы з сэрцам. Пачобута асудзілі на 8 гадоў зняволення за журналісцкія матэрыялы і этапавалі ў самую жорсткую калонію Беларусі. З 26 лютага сёлета пра яго няма ніякіх вестак. Увесь гэты час вызваліць журналіста спрабуе польская дыпламатыя, аднак безвынікова. Анджэй Пачобут застаецца козырам у рукаве беларускага рэжыму ў яго адносінах з Польшчай.
Анджэй Пачобут на судзе ў Горадні, Беларусь. 16 студзеня 2022 года. (Фота: belta.by)
Раніцай 25 сакавіка 2021 года сілавікі прыйшлі дадому да Анджэя Пачобута з ператрусам. З кватэры забралі ўсю тэхніку, у тым ліку тэлефоны дзяцей журналіста, карту паляка, літаратуру на польскай мове і электронныя носьбіты.
У гэты ж дзень сілавікі прыйшлі да кіраўніцы лідскай суполкі Саюзу палякаў у Беларусі Ірэны Бярнацкай і дырэктаркі школы пры Саюзе палякаў у Ваўкавыску Марыі Цішкоўскай. 23 сакавіка затрымалі кіраўніцу Саюзу палякаў Анджэліку Борыс, а амаль за два тыдні да гэтага – яшчэ адну ўдзельніцу абʼяднання, дырэктарку ТАА «Польская школа» ў Берасці Ганну Панішаву.
Генпракуратура адкрыла крымінальную справу аб распальванні варожасці супраць Борыс і «іншых асобаў», якія «пазіцыянавалі сябе чальцамі Саюзу палякаў». Пракуратура сцвярджала, што фігуранты справы з 2018 года праводзілі незаконныя масавыя мерапрыемствы, дзе «ўшаноўвалі ўдзельнікаў антысавецкіх бандфармаванняў падчас і пасля ВАВ, якія здзяйснялі рабаванні, забойствы мірнага насельніцтва, знішчэнне маёмасці». Сябры Саюзу палякаў, на думку пракуратуры, мелі на мэце «рэабілітацыю нацызму і апраўданне генацыду беларускага народу».
Сквер каля помніку Ежы Папелушкі ў Беластоку. Партрэт Анджэя Пачобута ўсталявалі амаль тры гады таму, неўзабаве пасля ягонага затрымання. Цяпер стэнд з фота змянілі. Тут цягам трох гадоў кожны месяц праходзяць акцыі на знак падтрымання Анджэя. (Фота: Алесь Ляўчук / Белсат)
Бярнацкую і яшчэ дзвюх фігурантак «справы Саюзу палякаў» – Цішкоўскую і Панішаву – лукашэнкаўскія ўлады перадалі Польшчы праз 2 месяцы пасля затрымання. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сказаў, што выезд актывістак з Беларусі стаўся магчымы дзякуючы намаганням дыпламатаў.
Праз некалькі дзён пасля гэтага старшыня СК Дзмітрый Гара заявіў, што польскае МЗС не мела да выезду актывістак ніякага дачынення, а пытанне вырашалася «паводле лініі спецслужбаў». Гара паведаміў, што ў СІЗА Бярнацкая, Цішкоўская і Панішава сустракаліся з консулам Анджэем Рачкоўскім і, «пэўна, выказалі зацікаўленасць у выездзе» ў Польшчу.
Праз год пасля затрымання Анджэліку Борыс адпусцілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Паводле інфармацыі намесніка кіраўніка Саюзу палякаў Марэка Занеўскага, маці актывісткі звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбаю вызваліць Борыс, але сама старшыня Саюзу палякаў у Беларусі заявіла, што аб памілаванні не прасіла.
Анджэй Пачобут – адзіны фігурант справы, які застаецца за кратамі. Выданне «Rzeczpospolita» пісала, што журналіст неаднаразова адмаўляўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Каб прымусіць Пачобута пакінуць краіну, у красавіку 2021 года яго на месяц змясцілі ў аддзяленне СІЗА, дзе ўтрымліваюцца прысуджаныя да смяротнага пакарання, паведамляла выданне.
«Ніякія памілаванні мне не патрэбныя. Звяртацца ці прасіцца я не збіраюся. Нават калі будуць ціснуць. У такіх справах, як мае, такія паводзіны былі б амаральнымі і не вартымі памяці герояў Арміі Краёвай», – пісаў Пачобут у адным з лістоў.
«З такім падыходам зразумела, што мяне чакае працяглае наведванне турмаў і лагераў, але тым, чые годнасць і гонар я абараняю, было значна цяжэй, і іх прыклад мяне заўсёды натхняў. І гэта не змянілася!» – падкрэсліваў журналіст.
«Rzeczpospolita» апісала некалькі эпізодаў справы супраць Анджэя Пачобута. Адзін з іх – артыкул у «Gazeta Wyborcza» аб жорсткім задушэнні пратэстаў у Беларусі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Распальванне нянавісці знайшлі і ў іншых матэрыялах для польскіх медыяў. Выданне згадвае артыкул для «Magazyn Polski», напісаны Пачобутам у 2006 годзе: у матэрыяле гаворыцца пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля ў Гарадзенскай вобласці Анатоля Радзівоніка.
Пракуроры кваліфікавалі фразу журналіста аб «савецкай агрэсіі супраць Польшчы 17 верасня 1939 года» як распальванне нянавісці паводле нацыянальнай прыкметы, сцвярджае «Rzeczpospolita».
Гарадзенскі абласны суд 8 лютага 2023 года прыгаварыў журналіста да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») і арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або разладу»).
Праз два дні ў адказ на прысуд Польшча закрыла памежны пераход «Баброўнікі – Бераставіца». Менск жа забараніў польскім перавознікам уязджаць на тэрыторыю Беларусі праз межы з Літвой і Латвіяй.
Прапагандыст Юрый Васкрасенскі сцвярджаў, што на яго нібыта выйшлі польскія дыпламаты з прапановай абмяняць Пачобута на затрыманых у Польшчы паводле падазрэння ў шпіянажы беларусаў або на аднаўленне руху праз пункт пропуску «Баброўнікі». Аднак Аляксандр Лукашэнка гэтую прапанову адхіліў.
31 сакавіка 2023 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы абмяняць Анджэя Пачобута на сябраў Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) на чале з Паўлам Латушкам.
«Мяняць Пачобута адзін да аднаго я ніколі не пагаджуся. Усю групу сюды – НАУ… Сюды гэты «ўрад» на чале з Латушкам, я аддаю ім Пачобута. Да вечара вырашым пытанне», – заявіў Лукашэнка.
Анджэй Пачобут на судзе ў Горадні, Беларусь. 16 студзеня 2022 года. (Фота: belta.by)
26 траўня 2023 года Вярхоўны Суд Беларусі пакінуў без задавальнення апеляцыю Анджэя Пачобута. У гэты ж дзень Польшча прыняла рашэнне абмежаваць з 1 чэрвеня рух транспарту, зарэгістраванага па-за ЕЗ, праз адзіны грузавы пункт пропуску на мяжы з РБ – «Кукурыкі».
Таксама былі ўведзеныя санкцыі супраць 365 грамадзянаў Беларусі. Іхныя імёны не называліся, але вядома, што ў спіс увайшлі дэпутаты парламенту, суддзі, сілавікі, пракуроры, прапагандысты, спартовыя функцыянеры, працаўнікі беларускіх ведамстваў і прадпрыемстваў, дзеячы культуры і навукі.
Пачобута этапавалі ў наваполацкую калонію № 1, дзе таксама адбываюць пакаранне палітвязні Віктар Бабарыка, Ігар Лосік, Андрэй Аляксандраў, Андрэй Кузнечык і іншыя. Вядома, што журналіст утрымліваецца ў горшых умовах у параўнанні з непалітычнымі вязнямі ў наваполацкай калоніі. Яму не перадаюць патрэбных лекаў, абмяжоўваюць карэспандэнцыю, аднак ён па-ранейшаму праяўляе адвагу і непахіснасць у сваіх прынцыпах.
«Я думаю, што Анджэй трымаецца, гэта рыса яго характару. Я яго вельмі даўно ведаю, ён чалавек мужны. У любых абставінах ён заўсёды спрабуе сябе трымаць у руках. Нельга сказаць, што бадзёра будзеш трымацца ў такіх умовах, але ён вельмі мужны чалавек, і калі яму цяжка, то ён не пакажа, што яму вельмі кепска. Ён заўсёды прыводзіў прыклад жаўнераў Арміі Краёвай, якія змагаліся і з фашыстамі, і потым з савецкімі акупантамі. Ён казаў, што гэтыя людзі перажылі нашмат страшнейшыя моманты ў жыцці, чым тыя, якія існуюць цяпер. Таму ён, кіруючыся поглядамі і ўчынкамі тых герояў, таксама сябе падтрымлівае. Можа, гэта яму дапамагае перацярпець тыя жудасныя ўмовы, у якіх ён знаходзіцца», – казаў сябар журналіста Ян Роман падчас чарговай акцыі салідарнасці з Пачобутам у Беластоку. Такія акцыі адбываюцца штомесяц цягам усіх трох гадоў зняволення Пачобута.
«Gazeta Wyborcza» назвала Анджэя Пачобута адным з сімвалаў 2022 года і напісала пра яго так: «Наш журналіст, апазіцыянер, які змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Ён застаецца ў турме ўжо амаль два гады, і, нягледзячы на патрабаванні свету аб ягоным вызваленні, пабрацім Пуціна Аляксандр Лукашэнка застаецца сляпым і глухім».
На пачатку 2023 года прадстаўнік МЗС Польшчы Павэл Яблоньскі заявіў, што ягонае дыпламатычнае ведамства «кожны дзень працуе над вызваленнем Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў у Беларусі».
«Мы ўвесь час дамагаемся ягонага неадкладнага вызвалення, робім таксама некаторыя дзеянні, пра якія я не магу казаць публічна. У дачыненні шмат якіх асобаў гэтыя дзеянні былі эфектыўнымі, не заўсёды так адбываецца, але гэта патрабуе дадатковай працы», – сказаў польскі дыпламат.
Аднак напрыканцы ліпеня 2023 года ў Польшчы канстатавалі: польскі бок зрабіў усё магчымае, каб палітвязень Анджэй Пачобут выйшаў на волю, аднак «з вялікім шкадаваннем» вымушаны прызнаць, што на цяперашні момант для гэтага няма ўмоваў. Паводле тагачаснага міністра ўнутраных справаў Польшчы Мар’юша Каміньскага, у Беларусі «няма ні найменшай добрай волі».
Станам на 20 снежня 2023 года Пачобут правёў за кратамі 1000 дзён. Да гэтай даты палітык Радослаў Сікорскі, які нядаўна вярнуўся на пасаду міністра замежных справаў Польшчы, напісаў артыкул пра Пачобута для выдання «Gazeta Wyborcza», з якім супрацоўнічаў журналіст.
У прадмове да тэксту Сікорскага «Gazeta Wyborcza» нагадвала, што Пачобута абмежавалі ў перапісцы і атрыманні перадачаў, а таксама пра тое, што палітвязень, нягледзячы на цяжкі стан здароўя, не атрымлівае лекаў.
«Рэдакцыя «Gazeta Wyborcza» патрабуе, каб беларускі рэжым неадкладна вызваліў нашага журналіста. Мы пастаянна просім польскія ўлады, міжнародныя арганізацыі і ўсю дэмакратычную супольнасць ціснуць на Беларусь у справе Анджэя. Каб пра Анджэя не забываліся», – пісалі журналісты.
«Анджэй – журналіст, юрыст, папулярызатар гісторыі, актывіст Саюзу палякаў у Беларусі – сядзіць у турме, таму што хацеў, каб ягоная краіна была свабоднаю, – напісаў у сваім артыкуле Сікорскі. – Гэта зрабіла яго асабістым ворагам Аляксандра Лукашэнкі. За гэта ён быў прысуджаны да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму».
Анджэй Пачобут. (Фота: Анджэй Пачобут / Facebook)
Адам Міхнік, галоўны рэдактар выдання «Gazeta Wyborcza», што друкавала артыкулы Пачобута, напісаў, што Анджэй выпраменьвае «гонар і высакароднасць ранейшых палякаў».
Да вызвалення Пачобута заклікалі Сейм і Сенат Польшчы, Еўрапейскі парламент і інстытуты Еўрапейскага Звязу. Дабіваецца гэтага і Міністэрства замежных справаў Польшчы.
8 лютага 2024 года, у гадавіну вынясення прысуду Пачобуту, МЗС Польшчы заявіла, што вызваленне журналіста застаецца для міністэрства прыярытэтам. «Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Польшча рашуча выступае супраць выкарыстання палякаў у Беларусі ў якасці закладнікаў уладаў у Менску і паўтарае свой заклік да неадкладнага безумоўнага вызвалення і апраўдання Пачобута і іншых палітычных зняволеных», – гаворыцца ў заяве МЗС.
Ведамства таксама зазначыла, што Пачобут зрабіўся сімвалам беспрэцэдэнтных рэпрэсіяў і барацьбы за права культываваць традыцыі продкаў, вывучаць польскую мову і абараняць месцы памяці, агульныя для польскай і беларускай спадчыны.
У сакавіку 2024 года польская рэдакцыя амерыканскага выдання «Newsweek» узнагародзіла журналіста прэміяй імя Тэрэсы Тараньскай у намінацыі «Фігура дзесяцігоддзя». «Незвычайны чалавек, вялікі журналіст, вязень сумлення, – гаворыць аб Пачобуце польскі журналіст Яцэк Паўліцкі. – Ён быў практычна апошнім польскім журналістам, які пісаў з Беларусі для польскіх медыяў».
«Я прачытаў допіс на Facebook Аксаны, ягонай жонкі. Яна піша, што з 26 лютага не атрымлівае ад яго ніякіх лістоў. Яна сама не ведае, у якім стане Анджэй», – распавядае Яцэк Паўліцкі і дадае, што ў зняволенні Пачобут перахварэў на COVID-19.
«Гэта яго моцна аслабіла. У яго хворае сэрца. Зрок моцна ўпаў – у карцары, у якім ён сядзіць, няма адпаведнага асвятлення. Больш нічога не ведаю аб ягоным стане здароўя. Магу толькі выказаць здагадку, што яно не найлепшае», – дадае журналіст.
З моманту пераводу ў наваполацкую калонію ад Пачобута няма ніякіх вестак. Ён не атрымлівае неабходных лекаў і цалкам ізаляваны ад свету. У яго не было ніводнага спаткання, ніводнага тэлефанавання, ніводнай перадачы. За апошнія некалькі месяцаў яго двойчы трымалі ў ізалятары, дзе ён правёў 20 дзён. Ён па-ранейшаму застаецца ў памяшканні камернага тыпу з горшымі ўмовамі і больш строгай аховай.
«Навінаў няма. Мы вельмі занепакоеныя гэтым, бо не ведаем, які ў яго стан здароўя, – кажа Владыслаў Тэофіль Барташэўскі, намеснік міністра замежных справаў Польшчы. – Мы ведаем, што ён нейкі час хварэў. Мы ведаем, што яго кінулі ў карцар, – дадае прэс-сакратар МЗС Польшчы Павел Вроньскі».
МЗС Польшчы звяртаецца да Менску з просьбаю вызваліць Пачобута, але прызнае, што магчымасці абмежаваныя.
«Гэта вельмі складаная сітуацыя. Мы заклікаем на міжнароднай арэне і ў Еўразвязе, і ў ААН, і ўва ўсіх магчымых інстанцыях да ўзмацнення санкцыяў супраць рэжыму, але нашыя магчымасці сапраўды абмежаваныя, бо няма магчымасці паўплываць на Лукашэнку, над якім дамінуе Пуцін», – тлумачыць Барташэўскі.
Польскія палітыкі ў шматлікіх каментарах і інтэрв’ю адзначаюць, што пытанне вызвалення Пачобута надзвычай важнае для Польшчы і палякаў. І калі б з журналістам што-небудзь здарылася, Беларусь, напэўна, апынулася б у поўнай ізаляцыі ад заходняга свету. Магчыма, Лукашэнка трымае Пачобута ў закладніках як апошні козыр у сваім рукаве ў адносінах з Захадам, і калі палітычная кан’юнктура дазволіць «перагарнуць старонку», ён пачне з Польшчай працэс перамоваў аб ягоным вызваленні. Усе вязні, якія мелі падтрыманне з боку замежных краінаў, напрыклад, ЗША і Швейцарыі, былі вызваленыя. За Анджэем Пачобутам жа стаіць уся Польшча.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1009 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.