Параза не значыць, што перамогі не будзе. Урокі польскай «Салідарнасці» для Беларусі
29.06.2023, 14:59
«Салідарнасць» (Фота: Jozef Czarnecki / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia
Што ветэраны польскай «Салідарнасці» казалі беларускім палітыкам.
Беларускія пратэсты, што пачаліся ў 2020 годзе, у нечым падобныя да польскіх пратэстаў 1980-х. І хоць адрозненняў нямала, палякі хочуць перадаць свой досвед беларусам. «Белсат» пераказвае дыскусію ветэранаў польскай «Салідарнасці» з колішнімі кандыдатамі на прэзідэнцтва Беларусі.
«Салідарнасць» (Фота: Jozef Czarnecki / Reuters / Forum)
У «сацыялістычнай» Польшчы пад кіраўніцтвам «рабочай» партыі было нямала пратэстаў рабочых супраць сацыяльнай несправядлівасці. Пратэставалі і іншыя пласты грамадства Польскай Народнай Рэспублікі, хоць улады чынілі супраць народу пастаянныя рэпрэсіі, нярэдка крывавыя. Страйкі 1980–81 гадоў прывялі нават да пэўных саступак з боку ўладаў, але скончыліся ўвядзеннем ваеннага стану, які шмат у чым нагадвае цяперашнія рэпрэсіі ў Беларусі.
Ды эканамічны крызіс, новыя пратэсты і хваля забастовак у 1988 годзе прывялі да таго, што ў 1989-м улады пайшлі за круглы стол з апазіцыяй і правялі часткова свабодныя выбары. У 1990-ы год Польшча ўвайшла ўжо амаль вольнай, не «сацыялістычнай» краінай, а восенню таго года на прэзідэнцкіх выбарах атрымаў перамогу лідар прафсаюзу «Салідарнасць», былы палітвязень Лех Валэнса.
Інстытут філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук арганізаваў 28 чэрвеня дыскусію на тэму «Рэвалюцыя-2020 у Беларусі з перспектывы «Салідарнасці». Дата сустрэчы – важная ў польскай гісторыі. У гэты дзень у 1956 годзе ў Познані прайшоў першы агульны страйк, які перарос у вулічныя баі з вайскоўцамі – падзеі вядомыя як «пазнанскі чэрвень». Паводле вядоўцы дыскусіі, тыя падзеі паказалі памкненне палякаў да свабоды, але былі азмрочаныя крывёю забітых удзельнікаў.
Дыскусію вёў галоўны рэдактар часопісу «Krytyka Polityczna» Славомір Серакоўскі. З беларускага боку ў дыскусіі ўдзельнічалі колішнія кандыдаты на прэзідэнцтва Аляксандр Мілінкевіч (балатаваўся ў 2006 годзе) і Віталь Рымашэўскі (балатаваўся ў 2010-м). З польскага боку – прафесар Анджэй Фрышке, якога рэпрэзентавалі як «сінонім паняцця польскі гісторык»; палітык і былы дэпутат Сейму, а ў 1980-я прафсаюзны лідар і суарганізатар страйку на фабрыцы «Ursus» Збігнеў Янас; былы міністр нацыянальнай абароны Польшчы і былы дэпутат Сейму, былы віцэ-прэзідэнт Еўрапарламенту, а ў 1980-я – адзін з заснавальнікаў прафсаюзу «Салідарнасць» Мазавецкага рэгіёну Януш Анышкевіч.
«Народжаны ў няволі, скуты з год дзіцячых, адну вясну ў жыцці я гэтакую бачыў», – гэтымі радкамі Адама Міцкевіча Серакоўскі апісаў падзеі 2020 года ў Беларусі. Ён перакананы, што ў Беларусі атрымала паразу палітычная рэвалюцыя, але ўдалася рэвалюцыя грамадская – і ў беларусаў атрымалася тое, што атрымалася і ў «Салідарнасці»: людзі сустрэліся, пабачылі, як іх шмат, пачалі супрацоўнічаць, стварыўся сімвал і міф. Пункт старту быў зусім іншы, але вынік беларускіх пратэстаў палякі могуць пабачыць у люстэрку: паглядзець, што яны ведалі аб Беларусі да 2020 года (таямнічы і адсталы край, дзе ўладарыць Аляксандр Лукашэнка) і што ведаюць цяпер (сучасная краіна палітычных «пратэстантаў» Усходняй Еўропы, дзе за Лукашэнкам – меншасць). Аб тых жа паразе і перамозе казалі іншыя ўдзельнікі дыскусіі.
Сустрэча «Ад жніўня да чэрвеня: рэвалюцыя-2020 у Беларусі з перспектывы „Салідарнасці“». Злева направа: Віталь Рымашэўскі, Аляксандр Мілінкевіч, Збігнеў Янас, Славомір Серакоўскі, Анджэй Фрышке, Януш Анышкевіч. Варшава, Польшча. 28 чэрвеня 2023 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Мілінкевіч даводзіў, што БССР была самай «дэнацыяналізаванай» рэспублікай Савецкага Саюзу, а падзеі 2020 года – гістарычныя, бо тады нарадзілася беларуская палітычная нацыя, «беларусы адчулі сябе беларусамі». Што палякі ў 1980-х, што беларусы ў 2020-м, даводзіць ён, змагаліся за сваю годнасць. І калі нідэрландская рэвалюцыя ў XVI–XVII стагоддзях доўжылася 80 гадоў, а польская ў другой палове XX ст. трывала 10 гадоў, то беларуская будзе хутчэйшай, бо адбываецца ў час інфармацыі і інтэрнэту. Мілінкевіч заўважае, што пры ўсім тэроры ўладаў у Беларусі няшмат знаходзіцца тых, хто спужаўся і вярнуўся да падтрымання Лукашэнкі, а нават тыя, хто раней былі нейтральнымі, лічаць, што перспектываў у Лукашэнкі няма.
Жнівеньскія рэвалюцыі ў Польшчы ў 1980-м і ў Беларусі ў 2020-м не былі ідэнтычнымі, падкрэсліў Янас. Ён згадаў, як у 1980-м працаваў на фабрыцы «Ursus» і ладзіў там страйк: хоць людзі «мелі ў галаве» свабоду і незалежнасць, гучалі іншыя лозунгі – пастулаты пратэсту былі прафсаюзныя, аб працы і цэнах.
Янас кажа, пратэстоўцы былі навучаныя 1956-м годам: выхад на вуліцы скончыўся б ахвярамі і недасягненнем мэтаў, таму рабочых пераконвалі заставацца на тэрыторыі фабрык. На ягоную думку, тое, што пастулаты страйку былі эканамічныя, а не палітычныя, прывяло да падпісання ўладамі пагаднення з пратэстоўцамі ў 1980-м.
У Беларусі ж пратэсты-2020 былі з прычыны «скрадзеных» выбараў, спантанна перараслі ў вялікія дэманстрацыі і зазналі паразу, хай сабе і не абсалютную, расказвае Янас. Але, падкрэслівае ён, паразы былі і ў палякаў: Янас згадвае сыход у падполле пасля ўвядзення ваеннага стану ў канцы 1981-га, ордары на арышт лідараў «Салідарнасці», у тым ліку яго.
Віталь Рымашэўскі і Аляксандр Мілінкевіч разглядаюць копіі абвестак аб вышуку лідараў «Салідарнасці». Справа ад іх за кадрам – Збігнеў Янас, партрэт якога ёсць на абвестцы. Сустрэча «Ад жніўня да чэрвеня: рэвалюцыя-2020 у Беларусі з перспектывы „Салідарнасці“». Варшава, Польшча. 28 чэрвеня 2023 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Рымашэўскі адзначае, што ў беларускіх пратэстаў – 2020 быў іншы сацыяльны падмурак: была рэвалюцыя сярэдняга класу і інтэлігенцыі. Але яе падтрымоўвалі працоўныя, якія пасылалі Лукашэнку падалей. Дзякуючы пратэстам былі заснаваныя новыя прафсаюзы, але на прадпрыемствах не было масавых страйкаў – Рымашэўскі тлумачыць гэта, сярод іншага, і тым, што ў 70 % рабочых былі кнопачныя тэлефоны без інтэрнэту. Параза беларускай рэвалюцыі – 2020 была ў тым, што дэмакратычныя сілы не ўзялі ўлады, але ва ўсім астатнім рэвалюцыя перамагла, перакананы палітык.
Беларускія пратэсты 2020 года больш падобныя да польскіх у сакавіку 1968-га, мяркуе Фрышке. Тыя польскія пратэсты пачаліся з маніфестацыі студэнтаў у сувязі з забаронай спектаклю паводле п’есы Міцкевіча «Дзяды» ў межах антысеміцкай кампаніяй уладаў, а стыхійна перараслі ў масавыя акцыі і сутыкненні з сілавікамі, скончыліся масавымі рэпрэсіямі.
Нават у такіх паразах ёсць важны досвед, падкрэслівае Фрышке, бо людзі «пераступаюць бар’ер страху», збіраюць кантакты, даведваюцца, «хто ёсць хто», і калі пачынаецца наступны пратэст, ужо ведаюць, да каго звяртацца.
Польскія і беларускія пратэсты падобныя тым, што яны выбіралі негвалтоўныя метады барацьбы і спрабавалі здабыць псіхалагічную перамогу над уладаю, адзначае Фрышке. Гэта ўдаецца не заўсёды, але штораз «пакідае сляды».
,,
«Чаму ў нас атрымалася ў 1980 годзе? – расказвае Фрышке. – Каб усё ўдалося, у элітах улады павінен існаваць падзел пэўнага роду. Ён палягаў на тым, што частка апарату ўлады казала, што сілаю гэтыя пратэсты пераадолець не атрымаецца, мусім выказаць эластычнасць».
Фрышке нагадвае, што ў Польшчы 1980-х не было дэмакратаў ва ўладзе. Але частка ўлады не хацела рызыкаваць і браць на сябе адказнасць за пралітую кроў, была схільная да замірэння і хацела мець добрыя адносіны з Захадам. Ён лічыць, што беларускі пратэст – 2020 не перамог, бо не было такога падзелу ва ўладзе – але гэта не значыць, што падзел не з’явіцца. Частка чыноўнікаў у Беларусі, асабліва пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, прынамсі ціха, «на вуха жонцы», кажа, што хацелі б, каб усё гэта скончылася, а яны маглі б выехаць за мяжу і купіць новы аўтамабіль на Захадзе. Важна, даводзіць ён, каб не ўся апазіцыя была выключна радыкальная, а магла прыцягнуць да дэмакратызацыі далёкіх ад палітыкі.
Янас разважае: што польскія пратэстоўцы 1980 года зрабілі не так? Нібы ўсё рабілі слушна, а чаму ўсё скончылася паразай і ваенным станам, сказаць цяжка. Але досвед быў каштоўны: нават калі пасля здушэння пратэсту з 10 мільёнаў пратэстоўцаў засталося некалькі тысяч дысідэнтаў, гэтага хапіла, каб дамагчыся круглага стала і перамагчы камуністаў. Паразы трэба прааналізаваць і ісці наперад.
«Салідарнасць» (Фота: ipn.gov.pl)
«Салідарнасць», кажа Янас, давала шанец змагацца людзям, якія «не былі героямі»: не надта рызыкаваць і займацца тэмамі рэформаў эканомікі, адукацыі ці аховы здароўя. Калі прыйшоў час, гэтыя людзі былі падрыхтаваныя мяняць Польшчу. Людзі, кажа ён, не паспяваюць за лідарамі пратэсту, таму лідарам трэба клапаціцца аб кожным чалавеку, даваць заданні на ягоныя магчымасці і ўтрымаць на думцы, што той дачакаецца свабоды.
,,
«Неймаверна важна, як лідары трактуюць тых людзей, якія ў Беларусі: гераізму можна патрабаваць ад сябе, але нельга патрабаваць ад людзей, бо гэта толькі людзі», – падкрэслівае Янас.
Анышкевіч згадаў, як у 1988 годзе размаўляў з будучым прэзідэнтам Злучаных Штатаў, тады яшчэ кандыдатам Джорджам Бушам – старэйшым. Галоўнае, што ўдалося данесці да Буша, лічыць ён, гэта тое, што польскія пратэстоўцы – не «банда радыкалаў, якая хоча падпаліць Еўропу». Анышкевіч згадвае, як у 1980-х палякі «атрымлівалі сігналы не разгойдваць лодку», каб не перашкодзіць тым зменам, што адбываліся ў Савецкай Расеі. А падтрыманне заходніх партнёраў надзвычай важнае для пратэсту ў аўтарытарным рэжыме: трэба, каб тыя не лічылі пратэст «парахавой бочкай».
З аднаго боку, Анышкевіч кажа, што Крэмль бачыць Беларусь буферам, бо памятае, якім шляхам ішлі мінулыя буйныя войны ў Еўропе, таму важна, што ў 2020 годзе ў Беларусі не гучалі антырасейскія лозунгі. З другога боку, ён згадвае паход Яўгенія Прыгожына на Маскву: Уладзіміра Пуціна ніхто не выйшаў бараніць, як выходзілі бараніць Барыса Ельцына ў пачатку 1990-х, а значыць, настроі ў Расеі насамрэч могуць быць не прапуцінскімі. Магчыма, гэта паказвае, што і ў Беларусі настроі могуць быць не такімі, як можа здавацца.
Януш Адам Анышкевіч і Аляксандр Мілінкевіч. Варшава, Польшча. 28 чэрвеня 2023 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Калі ў красавіку 1983 года Анышкевіча арыштавалі, была кур’ёзная сітуацыя: ён сядзеў у камісарыяце і чакаў пераводу ў турму, а супрацоўнік службы бяспекі расказваў яму, як сілавікі між сабою разважаюць увесь час, «што вы з намі зробіце, калі пераможаце». Важна, каб другі бок задумваўся, што з ім адбудзецца, і не сумняваўся ў непазбежнасці пераменаў.
Несумнеўна, што ў Польшчы нават у 1988 годзе, напярэдадні вялікіх зменаў, было нямала тых, хто страціў надзею на лепшае, не верыў у магчымасць перамогі. Што рабіць беларускім палітыкам з тымі беларусамі, хто цяпер расчараваўся ў пратэстах? Анджэй Фрышке адказвае «Белсату»:
,,
«Надзея прыйдзе сама. Відавочна, што апазіцыя мусіць яе падтрымоўваць. Мусіць казаць: тое, што ёсць сёння, кепска і безнадзейна, – гэта стан часовы.
Свет не стаіць на месцы. У выпадку таго, што адбываецца на ўсход ад нашай мяжы, бачым ясна, што не стаіць на месцы. І змены непазбежныя, яны змусяць рэжым Лукашэнкі ў пэўны момант шукаць сваё месца ў Еўропе, а гэта будзе азначаць, напэўна, змены ў эканамічных адносінах з Захадам. Лукашэнка або той, хто пасля яго прыйдзе, будзе вымушаны адысці ад такога жорсткага рэжыму».
Анджэй Фрышке – польскі гісторык, спецыяліст у найноўшай гісторыі, прафесар гуманітарных навук. Варшава, Польшча. 28 чэрвеня 2023 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Ён нагадвае, што ў Польшчы 1989 года грамадства было падзеленае: не ўсе былі адважнымі, шмат людзей баялася зменаў. Змены, якія надыходзяць, павінны быць такімі, каб людзі іх не занадта баяліся, каб не лічылі, што ўсё страцяць. Патрэбная пэўная эластычнасць, каб не найгоршыя людзі па другі бок разумелі, што змены будуць ім карысныя.
Фрышке дапускае, што можа зрэалізавацца і найгоршы сцэнар трыумфу Расеі, але імавернасць гэтага ён лічыць вельмі нізкай, на карысць гэтага кажуць падзеі апошняга года. А калі не будзе найгоршага сцэнара, змены ў Беларусі непазбежныя.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1009 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.