навіны

31 кастрычніка масавыя затрыманні прайшлі ў Наваградку

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: binkl.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: binkl.by
podpis źródła zdjęcia

Хваля затрыманняў, што пракацілася па Беларусі апошнімі днямі, закранула таксама Наваградак. 

Пра гэты факт стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна».

Праваабаронцы паведамляюць, што да людзей прыходзілі а 7:00 з ператрусамі. Некаторых затрымлівалі цэлымі сем’ямі.

Пакуль агульная колькасць затрыманых удакладняецца.

Нагадаем, што днямі па ўсёй Беларусі пракацілася хваля затрыманняў

У Гомельскай вобласці сілавікі прыходзілі да асобаў, звязаных з палітычнай актыўнасцю ў 2020 годзе, і родных палітвязняў, якія эмігравалі. Ім пагражалі і высвятлялі месцазнаходжанне блізкіх. Адзначаліся выпадкі, калі сілавікі прымусова падпісвалі ўладальнікаў тэлефонаў на «экстрэмісцкія» каналы. Ёсць выпадкі ператрусаў і пагроз на падставе падазрэння ў «здрадзе дзяржаве» з далейшым штрафам.

У Ялізаве каля Асіповічаў сілавікі затрымалі прынамсі 14 чалавек падчас рэйду для правярання падпісак на «экстрэмісцкія» рэсурсы. Некаторых адпусцілі да суда, але частка застаецца пад вартаю. Затрыманні ў Ялізаве, у якім усяго каля дзвюх тысячаў жыхароў, адлюстроўваюць маштаб рэпрэсіяў у Беларусі.

Праваабаронцы паведамляюць пра ўзмоцненыя рэйды сілавікоў у Маладзечанскім раёне, Смаргоні, Ваўкавыску, а таксама пра затрыманні ў Менску, Гомлі, Хойніках і Магілёве. Улады нібыта склалі два спісы: першы для тых, хто раней прыцягваўся да адказнасці паводле палітычных артыкулаў, і другі для патэнцыйна нелаяльных. Інтэнсіўныя прэвентыўныя захады плануюцца на снежань – студзень, каб перадухіліць магчымыя пратэсты падчас выбараў.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10