Naviny

Ці праўда ў Беларусі назвалі «экстрэмісцкім» верш «Хто ты гэткі»? Юрыдычна – не, фактычна – так

Перадвыбарчы мітынг
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Перадвыбарчы мітынг з плакатам «Не быць скотам». Гомель, Беларусь. 10 лютага 2018 года. Фота: Svaboda.org

Праваабаронцы «Вясны» 30 жніўня звярнулі ўвагу на рашэнне суда Барысаўскага раёну, які яшчэ 26 студзеня назваў «экстрэмісцкімі» шэраг песень. Праваабаронцы адзначылі, што гэтае рашэнне фактычна забараняе славуты верш Янкі Купалы «Хто ты гэткі?»