навіны

Прэзідэнт Польшчы: Ракета ў Пшэводаве – гэта няшчаснае здарэнне, а не напад

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступае перад паседжаннем Рады бяспекі. 16 лістапада 2022 года. Фота: prezydent.pl (Фота: prezydent.pl)
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступае перад паседжаннем Рады бяспекі. 16 лістапада 2022 года. Фота: prezydent.pl (Фота: prezydent.pl)
podpis źródła zdjęcia

Украіна баранілася, «што відавочна і зразумела»

У Польшчы 15 лістапада здарыўся выбух, у выніку якога загінулі два чалавекі. Як высветлілася, выбухнула ракета – падобна, расейскай вытворчасці. Але Польшча не мае падставаў казаць, што стралялі мэтанакіравана па Польшчы. Падобна, упала ўкраінская ракета, якая спрабавала збіць расейскую.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступае перад паседжаннем Рады бяспекі. 16 лістапада 2022 года. Фота: prezydent.pl (Фота: prezydent.pl)
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступае перад паседжаннем Рады бяспекі. 16 лістапада 2022 года. Фота: prezydent.pl (Фота: prezydent.pl)
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда апоўдні 16 ліпеня перад паседжаннем Рады бяспекі расказаў, што пасля спатканняў з кіраўнікамі сілавых структураў і найважнейшымі палітыкамі ў галіне бяспекі мае наступную інфармацыю аб выбуху ў Пшэводаве (Przewodów):
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі расказаў, што вайсковыя адзінкі і сілавыя службы пастаўленыя ў стан падвышанай гатовасці і што расследаванне працягваецца, але паўтарыў тое, што казаў прэзідэнт: нічога не сведчыцт пра тое, што гэта была атака на тэрыторыю Польшчы.
Дуда таксама заклікаў палякаў захоўваць спакой і не пужацца дзеянняў польскіх вайскоўцаў, звязаных з узмацненнем супрацьпаветранай абароны ў час вайны ва Украіне.
Пазней на паседжанні Рады бяспекі Дуда і Маравецкі сказалі тое самае: нічога не паказвае на тое, што здарэнне было атакай на Польшчу; ракета савецкай вытворчасці, імаверна, была запушчаная супрацьпаветранай абаронай Украіны ў спробе адбіць расейскую атаку.
Дуда падкрэсліў, што Расея 15 лістапада наносіла вельмі масавы ўдар па Украіне, і вялікая частка ракет была скіраваная на захад Украіны – у раёны, не далёкія ад Польшчы. Такіх масавых абстрэлаў Захаду Украіны раней не было, адзначыў ён. Месца ў Польшчы, куды трапіла ракета, ніяк не звязанае з вайсковымі аб’ектамі – гэта сельскагаспадарчы раён, колішні калгас (państwowe gospodarstwo rolne), дадаў Дуда.
Маравецкі дапусціў, што Расея магла сканструяваць атаку па Украіне так, каб пабочным або нават галоўным эфектам было сутыкненне Польшчы з Украінай. Але такога сутыкнення не адбылося, Польшча пакуль нават не запускае артыкул 4 дамовы NATO і экстраныя перамовы з саюзнікамі праз гэты механізм, трымае кантакты па іншай лініі.
Пасля публічнай часткі паседжання Рады бяспекі выступілі толькі прэзідэнт і прэм’ер, але паседжанне працягнулася за зачыненымі дзвярыма. Паседжанне трывала тры гадзіны.
Па выніках Дуда не расказаў нічога новага аб здарэнні і рэакцыі на яго: следства трывае, кантакты з саюзнікамі працягваюцца. Ён асабліва акцэнтаваў увагу на тое, што не бачыць пагрозы для Польшчы і ў прыватнасці пагрозы паўтарэння гэткіх здарэнняў, а таксама на тое, што паседжанне прайшло канструктыўна, увесь палітычны спектр дзейнічае адказна. Таксама Дуда заклікаў палякаў не хвалявацца адносна падвышанай актыўнасці сілавікоў, войскаў і Паветраных сілаў на ўсходзе краіны – усё згодна загадам.
Ліквідацыя наступстваў абстрэлу крытычнай інфраструктуры пад Кіевам, Украіна. 15 лістапада 2022 года. (Фота: ДСНС України / Facebook)

Расея абстраляла Украіну – зачапіла Вугоршыну, Малдову і Польшчу. А чаго дасягнула?

навіны
Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг на прэс-канферэнцыі ў Бруселі падтрымаў версію аб тым, што ракета, падобна, была запушчаная супрацьпаветранай абаронай Украіны, а здарэнне не было атакай на Польшчу, але адказнасць за здарэнне ляжыць на Расеі, ад атакі якой баранілася Украіна.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10