навіны

У Гомлі за здраду дзяржаве асудзілі сям’ю

Ларыса, Васіль і Павел Прохаравы (злева направа і зверху ўніз). (Фота: «BELPOL», старонка Укантакце і ютуб-канал Васіля. Калаж: «Наша Ніва»)
Ларыса, Васіль і Павел Прохаравы (злева направа і зверху ўніз). (Фота: «BELPOL», старонка Укантакце і ютуб-канал Васіля. Калаж: «Наша Ніва»)
podpis źródła zdjęcia

Бацька атрымаў 11 гадоў калоніі, маці з сынам – па восем.

У Гомлі прысуд за здраду дзяржаве вынеслі цэлай сям’і: мужу, жонцы і іхнаму сыну. Працэс праходзіў з 20 траўня ў Гомельскім абласным судзе ў закрытым рэжыме, паведамляе радыё «Свабода».
Ларыса, Васіль і Павел Прохаравы (злева направа і зверху ўніз). (Фота: «BELPOL», старонка Укантакце і ютуб-канал Васіля. Калаж: «Наша Ніва»)
Ларыса, Васіль і Павел Прохаравы (злева направа і зверху ўніз). (Фота: «BELPOL», старонка Укантакце і ютуб-канал Васіля. Калаж: «Наша Ніва»)
Адзін з абвінавачаных, Васіль Прохараў, атрымаў 11 гадоў калоніі. Ягоная жонка Ларыса і сын Павал – па 8 гадоў зняволення.
Акрамя сям’і Прохаравых, у справе былі яшчэ фігуранты: настаўніку беларускай мовы Руслану Прахарэнку прысудзілі 10 гадоў калоніі. Пра лёс пятага фігуранта справы, Фёдара Аксёненкі, нічога невядома.
Усіх пяцёх абвінавачвалі паводле артыкулаў «Здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК РБ), «Распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «Неданясенне пра злачынства» (ч. 1 арт. 406 КК).
З неафіцыйнай крыніцы радыё «Свабода» вядома, што крымінальная справа датычыць фатаграфавання розных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі, а за фігурантамі справы нейкі час перад арыштам сачылі спецслужбы.
Сям’я Прохаравых доўгі час жыла ў вёсцы Грабаўка Гомельскага раёну. На момант затрымання яны жылі ў вёсцы Уза Гомельскага раёну, куды пераехалі два гады таму.
Калаж: nashaniva.com

СМІ: Двух топ-чыноўнікаў з Мінфіну і Мінтрансу судзяць за хабар і «здраду дзяржаве»

навіны
Васіль Прохараў – этнічны ўкраінец 1969 года нараджэння, былы дэсантнік. Нарадзіўся ў Чарнобылі. Часта ездзіў з Беларусі ва Украіну. Працаваў у асноўным у сферы будаўніцтва прарабам і майстрам.
Васіль вёў свой блог на YouTube, дзе дзяліўся з падпісчыкамі відэа пра вёскі і пасёлкі Гомельскай вобласці, у тым ліку чарнобыльскай зоны.
Жонка Васіля Ларыса Прохарава – беларуска 1975 года нараджэння. Паходзіць з Грабаўкі Гомельскага раёну, жыла там доўгі час. Раней працавала санітаркай у адной з гомельскіх лякарняў.
Сын Прохаравых Павал нарадзіўся ў 1996 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, працаваў у будаўнічым трэсце.
У снежні 2023 года паведамлялася, што была затрыманая і дачка Прохаравых Настасся, але яе няма сярод абвінавачаных.
Руслан Прахарэнка працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Нароўлі паводле размеркавання пасля сканчэння Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Францыска Скарыны. Хлопцу 24 гады.
Фёдар Аксёненка нарадзіўся ў 1978 годзе ў Лунінецкім раёне, вучыўся ў тэхнічным універсітэце ў Гомлі, там жа застаўся жыць. Працаваў кіроўцам, будаўніком, дырэктарам розных камерцыйных фірмаў.
Станам на люты 2024 года праваабаронцы «Вясны» налічылі мінімум 55 асобаў, асуджаных за здраду дзяржаве.
Марыя Міхалевіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10