навіны

«Гістарычны момант». Польскі парламент прызнаў Каардынацыйную раду

img
Намеснік кіраўніцы Пераходнага кабінету Павел Латушка, спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава, спікерка Сенату Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска і сенатар, старшыня парламенцкай групы «За свабодную Беларусь» Гжэгаж Схэтына. Варшава, Польшча. 22 студзеня 2025 года. Фота: rada_vision / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Сенат Польшчы ўхваліў 22 студзеня рэзалюцыю аб «выбарах» у Беларусі і аб прызнанні Каардынацыйнай рады беларускім парламентам у выгнанні. Гэтую пастанову пракаментаваў «Белсату» намеснік кіраўніцы Пераходнага кабінету і сябра КР Павел Латушка.

Рэзалюцыю аб непрызнанні «выбараў» у Беларусі верхняя палата парламенту Польшчы ўхваліла адзінагалосна, што кажа пра партыйную згоду ў гэтым пытанні.


У дакуменце адзначаецца, што «выбары» прэзідэнта, прызначаныя на 26 студзеня, – гэта толькі спроба легітымізаваць дыктатуру, а вынікі галасавання не могуць быць прызнаныя міжнароднай супольнасцю:

Акцыя пратэсту супраць прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Мінск, Беларусь, 20 верасня 2020 года. Фота: Марыны Серабраковай / агенцтва Anadolu праз Getty Images
«Выбары»: Чаму ўлады дагэтуль баяцца беларусаў і ці атрымаецца іх падкупіць Аналітыка

«Сярод кандыдатаў няма палітычнай альтэрнатывы Лукашэнку, а каля паўмільёна выбарнікаў, вымушаных пакінуць Беларусь праз рэпрэсіі, былі пазбаўленыя права голасу».


Умовы для свабодных і сумленных выбараў у Беларусі не створаныя, сцвярджаецца ў рэзалюцыі, у краіне зліквідаваныя ўсе апазіцыйныя партыі, незалежныя прафсаюзы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці:


«Незалежныя медыі забароненыя, а ў турмах цяпер застаюцца больш за 1300 палітвязняў, якія мусяць быць неадкладна вызваленыя».


Польскія сенатары заклікалі да правядзення ў Беларусі свабодных і сумленных выбараў пад міжнародным наглядам з гарантыяй незалежнага назірання, бяспечным працэсам галасавання, роўнымі шанцамі для ўсіх кандыдатаў і свабодаю медыяў.


Акрамя таго, рэзалюцыя прызнае Каардынацыйную раду беларускім парламентам у выгнанні:

,,

«Мы заяўляем пра гатовасць да супрацы з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці, з Каардынацыйнай радаю, якую мы разглядаем як беларускі парламент у выгнанні».


У гэтым паседжанні Сенату ўзяў удзел намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету, чалец Каардынацыйнай рады Павел Латушка і спікерка КР Анжаліка Мельнікава.

Дзяўчына галасуе ў першы дзень датэрміновага галасавання ў Беларусі 21 студзеня 2025 года. Фота: sb.by
Элемент шоу і фальсіфікацыяў. Як у Беларусі прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання навіны

«Вельмі важна, што Сенат прызнаў парламент у эміграцыі (і гэта, мне падаецца, гістарычны момант) – Каардынацыйную раду Беларусі. Гэта важнае прызнанне для нашай далейшай дзейнасці ва ўмацаванні супрацы з польскім парламентам і да зменаў у нашай краіне. Бо гэта ёсць для нас самым галоўным», – так рэзалюцыю пракаментаваў «Белсату» Павел Латушка.


Ён упэўнены, што такое прызнанне КР акурат сведчыць пра эфектыўнасць працы дэмакратычных сілаў:


«Калі хтосьці кажа, што ніхто нічога не робіць, што не робіць нічога Аб'яднаны кабінет ці Каардынацыйная рада, няхай прачытаюць менавіта гэты дакумент Сенату Польшчы. Упершыню ў гісторыі Беларусі прадстаўнічы орган Беларусі, абраны, на жаль, у эміграцыі, – Каардынацыйная рада – прызнаецца як прадстаўнічы орган грамадзянскай супольнасці Беларусі. Вынік ёсць».

Паседжанне Сенату Польшчы, на якім была ўхваленая рэзалюцыя аб непрызнанні «выбараў» у Беларусі і прызнанні Каардынацыйнай рады. Варшава, Польшча. 22 студзеня 2025 года. Фота: CabinetBelarus / Telegram
Паседжанне Сенату Польшчы, на якім была ўхваленая рэзалюцыя аб непрызнанні «выбараў» у Беларусі і прызнанні Каардынацыйнай рады. Варшава, Польшча. 22 студзеня 2025 года. Фота: CabinetBelarus / Telegram

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава назвала вялікім гонарам такое прызнанне польскага Сенату. Найбліжэйшым часам плануецца падпісанне пагаднення супрацы паміж структурамі.

Здымакк мае ілюстрацыйны характар. Камунальнік падмятае лесвіцу на Кастрычніцкай плошчы перад вялізным транспарантам аб выбарах прэзідэнта ў Менску, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года. Фота: Sergei Gapon / AFP / East News
«Мы закладнікі ў цэнтры Еўропы». Беларусы пра ціск перад выбарамі Гісторыі

«Гэта ясны сігнал, што рэжым Лукашэнкі ёсць незаконным у вачах цывілізаванага свету», – цытуе Мельнікаву Telegram-канал КР.


Яна таксама падкрэсліла, што Каардынацыйная рада прызнаецца партнёрам для супрацы не толькі нацыянальнымі парламентамі, але і міжнароднымі арганізацыямі, такімі як Парламенцкая асамблея Рады Еўропы.


«Ужо ў гэтую нядзелю дэлегацыя Каардынацыйнай рады накіруецца ў Страсбург, каб упершыню ў гісторыі Беларусь была прадстаўленая на такім высокім узроўні», – падсумавала Мельнікава.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10