У Рыме з’явіўся плакат на падтрыманне Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Народная амбасада Беларусі ў Італіі. На гэтым жа месцы ў 2022 годзе быў плакат з паплечнікам Адольфа Гітлера ў Другой сусветнай вайне Бэніта Мусаліні.
На плакаце са здымкам Аляксандра Лукашэнкі напісана «Італьянскі народ – з легітымным прэзідэнтам Беларусі Лукашэнкам».
Народная амбасада Беларусі ў Італіі расказала «Белсату», што, хутчэй за ўсё, гэта зрабілі камуністы ці працаўнікі беларускага МЗС у Італіі.
«Парламенцкая група "За дэмакратычную Беларусь" ужо ў курсе, пададзеная заява ў мясцовую антытэрарыстычную паліцыю. Таксама мы рыхтуем лісты ў мэрыю», – адзначае Народная амбасада Беларусі ў Італіі.

На здарэнне звярнуў увагу і тэлеграм-канал, які неафіцыйна звязаны МЗС Беларусі. Нібыта такім чынам «шырыцца “Марафон адзінства”», то бок серыя прапагандысцкіх захадаў у Беларусі на падтрыманне Лукашэнкі.
«У 2022 годзе тут з’явілася выява Мусаліні, а цяпер – Лукашэнкі з подпісам пра “легітымнага прэзідэнта Беларусі”. Знайдзіце два адрозненні!
Відавочна, што ініцыятыва належыць не гораду, а пэўным радыкальным групоўкам. Яны спрабуюць пераўтварыць грамадскую прастору ў “галерэю дыктатурпў”», – мяркуе Народная амбасада Беларусі.
Арсен Рудэнка belsat.eu