У Магілёве адразу пяцярых асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020-га


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што 13 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёну Магілёва пяцярых абвінавачаных асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). 

Суд Ленінскага раёну Магілёва.
Фота: Белсат

Суддзя Наталля Панасенка ўсіх фігурантаў справы прызнала вінаватымі ва ўдзеле ў паслявыбарчых пратэстах і выхадзе на праезную частку.

Андрэю Цімоніну прызначылі два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму; Валерыю Іўчыну і Дзянісу Котаву – два гады і шэсць месяцаў з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі») кожнаму; Святлане Котавай і Міхаілу Пішчалу – два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі») кожнаму.

Валер Іўчын, а таксама Дзяніс і Святлана Котавы маюць на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей. Андрэй Цімонін, Дзяніс Котаў і Валер Іўчын «прымалі ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах не аднойчы», што суд палічыў абцяжлівымі абставінамі.

Hавiны
Сілавікі затрымалі жыхара Лепеля за ўдзел у пратэстах 2020 года
2024.06.17 00:29

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў