Праваабаронцам дакладна вядома пра дзевяць вызваленых палітвязняў


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што на раніцу 4 ліпеня дакладна вядома пра дзевяцярых палітзняволеных, якія выйшлі на волю 3 ліпеня.

Жаночая калонія.
Фота: Наталля Прыгодзіч / imenamag.by

Сярод вызваленых – тры жанчыны і шэсць мужчынаў, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на рак Рыгор Кастусёў.

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню дзеля бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчаў астатніх вызваленых, падкрэслівае «Вясна».

Па інфармацыі праваабаронцащ, частка затрыманых выйшла на волю па амністыі, а частка — па памілаванні.

Аналітыка
Што стаіць за заявай Лукашэнкі наконт вызвалення палітвязняў?
2024.07.03 20:19

3 ліпеня стала вядома, што рэжым пачаў выпускаць на волю некаторых палітычных вязняў. Паведамлялася пра 6 вызваленых асобаў.

Пацверджаным фактам сталася вызваленне былога кіраўніка Партыі БНФ, 67-гадовага Рыгора Кастусёва, асуджанага да 10 гадоў зняволення. Пра гэта паведаміў ягоны зяць, а таксама дачка, якім удалося паразмаўляць з палітыкам.

Адначасова 3 ліпеня ў Беларусі з’явілася восем новых палітзняволеных: Ірына Клязовіч, Марына Гацура, Віктар Нікіфараў, Надзея Лескавец, Ірына Пагадаева, Глеб Дудко, Жанна Дашкевіч, Ілля Гумбар.

Hавiны
Выхад шасці палітвязняў на волю і з’яўленне васьмі новых
2024.07.04 01:07

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў